Свет1111

Sejmflix and chill. Анлайн-трансляцыі пасяджэнняў парламента Польшчы сенсацыйна б'юць рэкорды

Сусветныя СМІ пішуць пра імклівы рост папулярнасці праглядаў пасяджэнняў парламента Польшчы. Колькасць падпісчыкаў канала Сейма на YouTube наблізілася да 700 тысяч. У чым прычына?

Сейм Польшчы Сейм Польши Sejm
Зала пасяджэнняў Сейма Польшчы. Скрын відэа SejmRP_PL / YouTube

Як піша Financial Times, новы спікер Сейма Шыман Галоўня пераўтварыў парламенцкія дэбаты ў сенсацыю.

Ураджэнец Беластока Галоўня — лідар партыі «Польшча 2050», якая ўваходзіць у новую кіроўную кааліцыю. Узначаліўшы ў лістападзе Сейм, 47-гадовы спікер, які раней вёў польскую версію тэлешоу Got Talent, параіў грамадзянам «запасацца папкорнам» і глядзець парламенцкія дэбаты, якія, як ён паабяцаў, стануць больш захапляльнымі і натхняльнымі.

Выданне адзначае, што дасціпнасць і непасрэднасць спікера пераўтварылі яго ў галоўную сенсацыю ў сацыяльных сетках. Сам Галоўня расказаў выданню, што польскі Сейм цяпер стаў «самым папулярным парламентам у свеце».

Тыя ж выбаршчыкі, якія ў кастрычніку стаялі ў чэргах перад выбарчымі ўчасткамі, каб перамагчы кіроўную тады партыю «Закон і справядлівасць», цяпер «хочуць убачыць, як адбываюцца змены».

Шымон Галаўня Шимон Головня Szymon Hołownia
Спікер парламента Польшчы Шыман Галоўня. Скрын відэа SejmRP_PL / YouTube

Сесія парламента, на якой адбывалася галасаванне за кандыдатуру Дональда Туска на пасаду прэмʼер-міністра, набрала ў YouTube 4,2 мільёна праглядаў.

Цяпер кожная трансляцыя пасяджэнняў Сейма набірае па некалькі сотняў тысяч праглядаў. А канал парламента мае 690 тысяч падпісчыкаў (гэта больш чым у пяць разоў перавышае колькасць падпісчыкаў нямецкага Бундэстага) і сярэбраную кнопку. Пасяджэнні сталі настолькі папулярнымі, што іх пачалі трансляваць у кіназалах.

Як адзначае Financial Times, шмат хто з палякаў глядзіць за палітычнымі зменамі як за найлепшым серыялам. Выданне падкрэслівае, што менавіта цікавасць моладзі фарміруе пастаянны рост папулярнасці польскага Сейма. Папулярны сярод маладых людзей слоган «Netflix and chill» заменены на «Sejmflix and chill».

«Я б хацеў, каб у людзей увайшло ў звычку глядзець пасяджэнні Сейма, хоць я разумею, што цяперашнія лічбы праглядаў будзе вельмі цяжка падтрымліваць. Грамадзянін, які сочыць за ўладаю, — аснова дэмакратыі», — цытуе выданне Шымана Галоўню.

Акрамя гэтага, спікер заяўляе, што Сейм будзе больш адкрытым і канструктыўным:

«Ад парламента, у якім да апазіцыі ставіліся з пагардай, у якім адключалі мікрафон і дзе галасаванне паўтаралася, калі вынік не задавальняў выканаўчую ўладу, мы вярнуліся да вытокаў парламентарызму».

Выданне звяртае ўвагу, што адпаведна з апытаннямі грамадскага меркавання Ibris, вынікі якога былі апублікаваныя ў снежні, Галоўня зʼяўляецца палітыкам, які карыстаецца найбольшым даверам насельніцтва, апераджаючы прэмʼер-міністра Дональда Туска і прэзідэнта Анджэя Дуду.

Чытайце яшчэ:

У польскім Сейме разгарэўся скандал на антысеміцкім грунце

Новы польскі прэм'ер Дональд Туск прадставіў свой будучы ўрад

У Польшчы перамагла апазіцыя. Як гэта адаб’ецца на Беларусі

Каментары11

  • Common sense
    03.01.2024
    Перед распадом совка все смотрели заседания ВС. В нормальном обществе политика не должна быть уделом пролов.
  • Легенда
    03.01.2024
    Існуе легенда, што ў беларускім "парламенте" адключаюць усе кнопкі акрамя кнопкі "ЗА", каб прэстарэлыя паўсляпыя ківалы з начосамі не націснулі спрасоння іншую клавішу)))
  • Так
    03.01.2024
    Не быць такому на Белой Руси, бо какая разница і можа так і трэба з рускім (расейскім) зместам.

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі2

Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын25

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

МЗС: Больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»

Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту1

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля10

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць