Грамадства33

У памежных чатах пішуць, што «Кузніцу» на беларуска-польскай мяжы адкрываюць 1 лютага. А што насамрэч?

Д'ябал, як кажуць, хаваецца ў фоташопе.

Сёння ў рэдакцыю «Аўтагродна» прыходзяць паведамленні і «фотадоказы» таго, што з 1 лютага польскі бок аднаўляе працу пункта пропуску «Кузніца». У якасці доказаў карыстальнікі дасылаюць скрыншот заявы «Стражы гранічнай». Але радавацца рана.

Вось як выглядае допіс, які дасылаюць гарадзенцы:

У паведамленні сказана, што «пасля доўгага перапынку ў працы, памежны пункт пропуску «Кузніца Беластоцка» будзе адкрыты 01.02.2024. Дыскусія на тэму адкрыцця была гарачай і скаардынаванай з усімі службамі. Міграцыйны крызіс завяршыўся, мігранты не могуць перасекчы мяжу ЕС».

Вядома ж, навіна сенсацыйная. Але, на жаль, праверку яна не праходзіць.

Мяркуючы па афармленні допісу, ён узяты з афіцыйнай групы «Стражы гранічнай» у фэйсбуку. Аднак нічога такога ў афіцыйнай групе няма ні сёння, ні ўчора, ні тыдзень таму. Затое ёсць допіс, які стаў асноўнай для паведамлення аб адкрыцці мяжы:

Аказваецца, хтосьці з дапамогай фотарэдактара замяніў тэксты з афіцыйнага канала польскіх памежнікаў. Радасная навіна аказалася падробкай, але працягвае распаўсюджвацца ў прыгранічных чатах:

Нагадаем, «Кузніца» закрытая з 9 лістапада 2021 года, што стала вынікам спробаў штурму мігрантамі беларуска-польскай мяжы.

З тых часоў штогод здараюцца па тры хвалі чутак пра тое, што пераход вось-вось адкрыюць. Прычым распаўсюднікі гэтай інфармацыі ўпэўненыя ў сваіх словах на 100% і гатовыя спрачацца. З апошняга распаўсюджваўся слых, што пагранпераход «Кузніца» адкрыюць 4 снежня 2023 года. Пра гэта казалі зусім розныя людзі. Спасылаліся і на беларускіх памежнікаў і нават на «Беларуснафту» — нібыта аўтавозы кампаніі пачынаюць завозіць паліва на памежныя АЗС. Як бачыце, ніводная з гэтых чутак не пацвердзілася, дадае «Аўтагродна».

Каментары3

  • Хуч
    06.01.2024
    Ды наогул трэба зачыніць тую мяжу, каб ніхто ня змог езьдзіць. Колькі шпіёнаў паехала, ведаеце?
  • Паведамленне радыёкропкі
    06.01.2024
    Хуч, шпіёны самалётамі прылятаюць, нахрэн ім тая Кузьніца не здалася.
  • страж на граніце спіць
    06.01.2024
    Хуч,з венгерскім шэнгенам....На жаль, апрічнікі аграфюрера ездзят адпачываць і ня толькі на Балатон.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў15

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Штогод губляем 15 аб'ектаў». Беларускія дачнікі змагаюцца з вышкамі сотавай сувязі2

Адміністрацыя Трампа закрыла сакрэтную працоўную групу, закліканую схіліць Расію да мірнага пагаднення4

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным18

Іран заявіў пра ўдар па штаб-кватэры «Масада»

«Страцілі ўсё, акрамя жыцця». 85 гадоў таму ўнука прэзідэнта Гродна вывезлі з горада ў чамадане — зараз ён па крупінках узнаўляе гісторыю сям'і2

Шматдзетнага бацьку-верніка прызналі яшчэ і тэрарыстам1

Кампанія Трампа будзе выпускаць імянныя мабільнікі з цікавым тарыфным планам2

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я2

Беларускі экс-міністр прырос актывам у Польшчы, але не забывае пра Расію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў15

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць