Грамадства

Беларусы за чатыры месяцы атрымалі 140 тысяч «сініх картаў» для паездак у Расію

Лічбы пра колькасць выдадзеных «сініх картаў» прывялі 11 студзеня на прэс-канферэнцыі на тэму аўтастрахавання грамадзян Беларусі і Расіі ў мультымедыйным прэс-цэнтры «Sputnik Беларусь».

Фота: av.by

З 2 верасня 2023 года, калі стала дзейнічаць новая сістэма міжнароднага аўтастрахавання «сіняя карта», на гэты момант беларускія кіроўцы атрымалі больш за 140 тысяч «сініх картаў» для паездак у Расію. У той жа час расійскім аўтамабілістам было выдадзена для паездак у Беларусь каля 150 тысяч такіх полісаў. 

Да канца чэрвеня 2024 года беларусам можна ездзіць у Расію яшчэ і па міжнародных «зялёных картах», заключаных да лета 2023 года, тэрмін дзеяння якіх пакуль не скончыўся. На бланках «зялёнай карты» (зялёнага колеру), якія не паспелі рэалізаваць да выключэння з міжнароднай сістэмы, цяпер афармляецца і «сіняя карта».

Полісы страхавання на новых, сініх бланках беларускія аўтамабілісты будуць атрымліваць з 1 сакавіка 2024 года, а расійскія — з 1 красавіка.

Раней, з 30 чэрвеня 2023 года, беларусы і расіяне страцілі магчымасць афармляць міжнародныя полісы «Зялёная карта» праз тое, што было прыпынена сяброўства Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкаў і Беларускага бюро па транспартным страхаванні ў адпаведным пагадненні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць