Свет33

Трамп выйграў кокусы ў Аёве

У ЗША афіцыйна стартавала перадвыбарчая гонка. Традыцыйна першым перадвыбарчая кампанія праходзіць у штаце Аёва, які месціцца у самым сэрцы краіны.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / AP

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп выйграў кокусы ў Аёве — першы этап унутрыпартыйнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

New York Times

Па выніках падліку 95 працэнтаў галасоў (больш за 100 тысяч чалавек бралі ўдзел) Трамп набірае 51% галасоў. Ён лідзіруе ў 98 з 99 акруг штата.

Другое месца займае губернатар Фларыды Рон Дэсанціс, якога падтрымалі 21,1% рэспубліканцаў штата. Нікі Хэйлі, былая амбасадарка ЗША ў ААН і экс-губернатар Паўднёвай Караліны, ідзе трэцяй з 19,1% галасоў, піша New York Times.

Далей ужо будуць праймерыз у розных штатах. Ключавымі стануць праймерыз 5 сакавіка — так званы «супераўторак», бо яны пройдуць у 15 штатах. Апошнія праймерыз пройдуць у чэрвені. 

З'езд прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі, на якім афіцыйна назавуць кандыдата ад партыі, пройдзе ў ліпені. У дэмакратаў з'езд пройдзе ў жніўні.

***

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 5 лістапада. Ад Дэмакратычнай партыі будзе балатавацца, хутчэй за ўсё, Джо Байдэн.

Трамп быў кіраўніком дзяржавы ў са студзеня 2017 — па студзень 2021 года (афіцыйна прэзідэнцкі тэрмін пачынаецца 20 студзеня пасля інаўгурацыі). У выпадку перамогі на выбарах ён стане другім у гісторыі прэзідэнтам, які перамог на выбарах з перапынкам на кадэнцыю іншага кіраўніка. У 1885—1889 і 1893—1897 гадах такім прэзідэнтам быў Гровер Кліўленд.

Выбары ў ЗША называюць галоўнай палітычнай падзеяй у свеце ў 2024 годзе.

Каментары3

  • Freddy
    16.01.2024
    а где тут невероятные писали что Никки с огромной скоростью набирает популярность? Бу га га га.
  • Так
    16.01.2024
    Freddy, там жа, дзе ўсе розавыя міфы "мы уже победили", "97%", а ментальна "от Хабаровска до Бреста". У тым ліку таму нават не спрабуюць зразумець рэальную сітуацыю ў ЗША і іншых краінах, а пішуць як ім падаецца моднае і жаданае.
  • Жорж Вашінгтон
    16.01.2024
    Усе дэмакраты, хто меў час і злы намер пайшлі і прагаласавалі за Трампа. Лахматы лузер прайграў раз і прайграе яшчэ Байдэну, у той час як маладзейшы кандыдат/ка мелі б лепшыя шанцы на перамогу.

Цяпер чытаюць

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць