Хворага на анкалогію Рыгора Кастусёва перавялі ў турму ў Гродне
66-гадовага палітыка нядаўна перавялі на турэмны рэжым.

«Хутчэй за ўсё Рыгор Кастусёў ужо ў гродзенскай турме № 1. З Івацэвічаў вярнуўся ліст», — напісаў у сваім фэйсбуку ягоны зяць Дзмітрый Антончык.
Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі на 6 месяцаў у памяшканне крытага тыпу.
У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
-
«Я цяпер цалкам іншы чалавек». Пісьменніца Святлана Курс пра рак і сваю філасофію жыцця
-
Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак
-
Заўтра — скарочаны працоўны дзень. А калі будуць наступныя вялікія выходныя?
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары