Вайна33

Што трапляе ў музеі Расіі з вайны? Кіслотна-зялёныя майткі з матылькамі і шаўрон «Рускі карабель, ідзі на ***»

Музеі — не проста захавальнікі артэфактаў, яны займаюць вельмі важнае месца ва ўмацаванні дзяржаўнай ідэалогіі. Пасля пачатку паўнавартаснага ўварвання ва Украіну музеі Расіі рэгулярна ладзяць выставы, прысвечаныя «гераізму байцоў». На іх часам прадстаўлены вельмі дзіўныя экспанаты.

Экспанаты расійскіх музеяў Exhibits of Russian museums Экспонаты российских музеев
Экспанаты з расійскіх музеяў. Калаж на падставе здымкаў сайта «Медиазона»

Як піша інтэрнэт-выданне «Медыязона», выставы ў музеях Расіі, што распавядаюць аб «гераізме расійскіх ваенных», у большай сваёй частцы арганізаваныя па метадычцы федэральных уладаў. У красавіку 2023 года Пуцін даручыў ствараць музеі, звязаныя з вайной ва Украіне, шукаць і перадаваць музейшчыкам «артэфакты, звязаныя з СВА».

Экспанаты для выставаў супрацоўнікі шукаюць праз родных загінулых салдат. За апошні час фонды музеяў папоўніліся сотнямі прадметаў, якія належалі загінулым. Некаторыя родныя самі звязваюцца з музеямі і прыносяць рэчы, якія потым уносяцца ў музейныя каталогі і становяцца музейнымі прадметамі.

Часам музейшчыкі выступаюць ініцыятарамі акцый накшталт напісання школьнікамі лістоў байцам на фронт. Праўда, замест фронту гэтыя дзіцячыя лісты трапляюць адразу ў фонды музеяў.

На сайце «Госкаталог.рф» можна знайсці шмат дзіўных рэчаў, якімі папоўніўся музейны фонд Расіі. Сярод іх — кіслотна-зялёныя майткі з матылькамі «з гуманітарнай дапамогі, якая перадаецца ў зону правядзення СВА». Яны захоўваецца ў Саратаўскім парку «Мая гісторыя». А ў фондах Ваенна-гістарычнага музея Ціхаакіянскага флоту захоўваецца шаўрон «Рускі ваенны карабель, ідзі на ***».

Музейныя супрацоўнікі карпатліва збіраюць біяграфіі людзей, чые прадметы трапляюць у іх фонды. Аўтары артыкула цытуюць унутраныя дакументы Сургуцкага краязнаўчага музея. Адзін з супрацоўнікаў падрабязна выклаў біяграфіі байцоў ПВК «Вагнер», якія патрапілі на фронт з турмаў. Іх партрэты патрапілі на выставу.

Акрамя прадметаў загінулых воінаў, фонды расійскіх музеяў папоўніліся прадметамі, якія раней належалі ўкраінскім музеям. Як сцвярджаецца ў матэрыяле, калі восенню 2022 года расійскія акупанты пакідалі Херсон, то прыхапілі з сабою экспанаты як мінімум двух абласных музеяў.

На жаль, цяпер сайт Дзяржаўнага фондавага каталогу музеяў Расіі недасяжны.

Чытайце яшчэ:

Журналістам вядомыя імёны ўжо 40 тысяч загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Ідзіце на фронт самі і памрыце самі». «Шлях дадому» апублікаваў зварот мабілізаванага да Пуціна

Жонка мабілізаванага расіяніна купляе на яго заробкі дарагія гаджэты, а на шкарпэткі мужу збірае грошы ў падпісчыц

Каментары3

  • Арта
    24.01.2024
    Галоўны экспанат рашыстаў - гэта ўнітаз. Для іх смехдзяржавы гэта недасяжная вышыня.
  • Архівіст
    24.01.2024
    Папраўка: сайт госкаталога пасля ўварвання сапраўды недасяжны, але толькі з-за межаў расіі, бо адкрываецца праз размешчаныя там VPN
  • Акіян
    24.01.2024
    [Дзякуй, выправілі. - Рэд.]

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў17

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі1

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць