Свет66

У віленскіх школах перастануць вывучаць рускую мову як другую замежную

З новага навучальнага года ў віленскіх школах перастануць прапаноўваць рускую мову для вывучэння ў якасці другой замежнай. Як пішуць літоўскія СМІ са спасылкай на віцэ-мэра горада Арунаса Шылерыса, рашэнне звязана з планамі павысіць сярод вучняў папулярнасць моў краін — членаў Еўрасаюза.

«З верасня мы больш не будзем прапаноўваць шасцікласнікам выбіраць рускую мову ў якасці другой замежнай. Муніцыпалітэт створыць умовы для тых, хто ўжо вывучае рускую мову як замежную, каб замяніць яе на адну з моў Еўрапейскага саюза», — прыводзіць словы Арунаса Шылерыса LRT.

Замест рускай мовы шасцікласнікі змогуць абраць у якасці другой мовы французскую, нямецкую або іспанскую.

На папулярызацыю моў краін — членаў ЕС мэрыя Вільні выдзеліла 1 млн еўра.

Адзначаецца, што цяпер у Літве каля 70% вучняў выбіраюць вывучэнне рускай мовы ў якасці другой замежнай.

Каментары6

  • Р.К.
    27.01.2024
    Выдатна! Малайцы!
  • Абармот
    27.01.2024
    No , а эмігранты што, з шасцікласнікамі будуць размаўляць?
  • км на год
    27.01.2024
    Хай беларускую вучаць.

Цяпер чытаюць

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі19

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць