Меркаванні2929

Сэкс‑турызм па‑гарадскому

Кожны раз, калі адпачываем за мяжой, назіраем такую карціну: нашы дзяўчаты ў Італіі ці Іспаніі шукаюць сабе казановаў.

Прачытала артыкул «Сэкс‑турызм па‑беларуску». Пра тое, як дзяўчаты ў інтэрнаце БДУ прапануюць сябе за грошы студэнтам‑арабам.

Мы з мужам жывём у шлюбе больш за дваццаць гадоў. Для сучасных дзяўчат гэта смешна. Для шмат каго і дваццаць дзён з адным хлопцам — рэкорд. А мы жывём разам, любім падарожнічаць, часта адпачываем у Еўропе.

Кожную паездку назіраем такую карціну: нашы дзяўчаты пачынаюць гойсаць па пляжы ў пошуках казановы.

Набегаўшыся без вынікаў, кладуцца радком каля прахадной зоны (абавязкова топлес) і пачынаюць зіркаць вачыма.

Калі хлопец з краін былога Саюза іх зачэпіць, атрымае жорсткі адказ. Твары дзяўчат робяцца злыя, словы грубыя, вульгарныя. Затое калі з’яўляецца цыбаты рыжы немец, дзяўчаты зіхацяць ласкавымі ўсмешкамі, голас пяшчотны, манеры вытанчаныя. Сястрыцы‑Алёнушкі з вядомай казкі. Спачатку немец, пасля пара стараватых італьянцаў з роду шукальнікаў прыгод, пасля яшчэ замежнік з кактэйлем. І нашы гарадскія дзяўчаты праводзяць з імі ночы. За кароткі тэрмін адпачынку (дзесяць дзён) ім трэба паспець зрабіць тры‑чатыры заходы. Спадзяюцца, што колькасць перарасце ў якасць.

Спаць з арабамі за грошы — гэта па‑вясковаму, а з італьянцамі‑іспанцамі за кактэйль — гэта па‑гарадскому.

Мой знаёмы італьянец Фелічыё кожны год прыязджае у Беларусь з пэўнымі мэтамі. Спыняецца ў Мінску, бывае і ў Барысаве. На прывабнага замежнага турыста заўсёды знойдзецца пара прыгожых гарадскіх дзяўчат, гатовых на ўсё. Такі вось сэкс‑турызм па‑гарадскому. Уся толькі розніца, што вясковыя дзяўчаты прапануюць сябе ў інтэрнаце ў межах радзімы, а гарадскія вывозяць усё на паказ за мяжу. Хто з іх лепшы — вырашайце самі.

Выснова: праблемы з мараллю не залежаць ад месца нараджэння. Яны — у галаве.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы18

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць