Спорт

На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне перамог спартсмен з зусім нечаканай краіны

З 7 па 11 лютага ў польскіх Якушыцах праходзіць юніёрскі чэмпіянат Еўропы. Гэта, у адрозненне ад чэмпіянатаў свету, спаборніцтвы зусім не прэстыжныя, у іх не ўдзельнічаюць прадстаўнікі топавых біятлонных краін: Нарвегіі, Францыі, Германіі і Швецыі. Але пераможца ў адной з дысцыплін гэтым разам атрымаўся зусім нечаканы, піша «Трыбуна».

Перамогу ў індывідуальнай гонцы з вынікам 44.34,8 (0+0+0+0) атрымаў прадстаўнік далёкай Манголіі Энхбат Энхсайхан. 1,6 секунды яму прайграў прадстаўнік Фінляндыі Кале Лоўкаанхухта. Трэцім да фінішу прыйшоў эстонец Якуб Кульбін. 

Для мангольскага біятлона залаты медаль Энхсайхана стаў першым на міжнародных спаборніцтвах. Цяпер хлопцу 21 год, пры гэтым на этапах Кубка свету па біятлоне ён удзельнічаў толькі двойчы — заняўшы 82-е і 111-е месцы. На юніёрскім Кубку IBU ураджэнец Улан-Батара заняў 14-е месца ў агульным заліку і двойчы трапіў у топ-10 у індывідуальных гонках.

А яшчэ біятланіст папулярны дзякуючы жартаўліваму відэа са свайго інстаграма, у якім ён паказаў сваю трэніровачную форму. У яе ўвайшлі карункавыя трусы.

Манголія тэрытарыяльна знаходзіцца ў Азіі і не мае дачынення да Еўропы. Але чэмпіянат Еўропы адбываецца ў адкрытым фармаце. Гэтым разам у гэтых спаборніцтвах, апрача спартсменаў з Манголіі, удзельнічалі таксама прадстаўнікі ЗША, Аўстраліі і Бразіліі.

Дарэчы, зборную Манголію па біятлоне трэніруе цяпер беларускі спецыяліст — алімпійскі чэмпіён 1988 года і чатырохразовы чэмпіён свету 58-гадовы Аляксандр Папоў. Апошнія два чэмпіёнскія тытулы ён заваяваў ужо выступаючы за зборную незалежнай Беларусі ў 1996 і 1997 гадах. Увогуле ў 1990-я гады ён быў адным з лідараў беларускай зборнай, хоць сам паходзіць з расійскага Табольска і ў Беларусь прыехаў толькі ў 1989-м.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна7

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары3

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць