Грамадства

На беларускім школьным факультатыве збіраюцца вывучаць творчасць «Бі-2»

Беларускія школьнікі будуць вывучаць на школьным факультатыве сярод іншага творчасць гурта «Бі-2», якія нядаўна ледзь выграбліся са складанай сітуацыі ў Тайландзе. Прынамсі, гэта прадугледжвае пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2023 года № 347 «Аб зацвярджэнні вучэбных праграм факультатыўных заняткаў», апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. Але і без таго там хапае цікавага і нават крыху нечаканага.

Гурт «Бі-2»

Творчасць гурта «Бі-2» згадваецца ў праграме факультатыўных заняткаў «Музыка папулярных жанраў XX стагоддзя» для 11 класа. Разлічаная праграма на 35 гадзін (або 1 занятак у тыдзень на працягу навучальнага года), піша «Комсомольская правда».

Увогуле ж у курсе, напрыклад, на тэму «Поп-музыка» адводзіцца 4 гадзіны. За іх педагог павінен паспець патлумачыць паходжанне як поп-музыкі ў цэлым, так і «эфект папулярнасці эвергрынс», расказаць пра «шлягер, шансон, італьянскую эстраду, расійскую поп-музыку», а таксама пра «прыроду музычнага кітчу», «папсовыя» і псеўдафольклорныя гурты», «перыядызацыю і асаблівасці развіцця беларускай эстрады».

Сярод музычнага матэрыялу можна пабачыць песні «Полька беларуская» ў выкананні ансамбля «Сябры», «Не загаснуць зоркі ў небе» і «Бывайце здаровы» ў версіі праекта «Я нарадзіўся тут», «Явар і каліна», «Мой родны кут» і «Спадчына» ад «Песняроў» (а таксама іх цыкл «Праз усю вайну»). Ёсць у пераліку «Верасы», Міхаіл Баярскі і ВІА «Добры молодцы». З заходніх выканаўцаў раяць слухаць Джо Дасэна, Шарля Азнавура і Патрысію Каас.

На тэму рок-музыкі адводзяць 8 гадзін, за якія 11-класнікам раскажуць пра Beatles, The Rolling Stones, Pink Floid, Doors, Led Zeppelin, Black sabbath, AC/DC і нават Sex Pistols з Metallica. З расейскага року закрануць гурты «Гражданская оборона», «Ария», «Мумий Троль», Янку Дзягілеву, Земфіру, а яшчэ нарабіўшага апошнім часам шуму «Бі-2».

З беларусаў згадваюцца «Ы.Ы.Ы.», Gods tower, Viciouscrusade, групы «Інспектар», «Сузор'е», «Мясцовы час», «Залатая сярэдзіна» (там пачынаў Алег Аверын, які пазней увайшоў у «Песняры»), «Нейра Дзюбель», «Бонда», «МроЯ / «N. R. M.», «Крама», «Уліс», «Новае Неба», «Троіца».

Будуць у курсе таксама тэмы «Музычныя «сплавы», на якую адводзіцца 3 гадзіны, як і на «Аўтарскую песню», «На хвалях тэле– і радыёэфіру Беларусі» (2 гадзіны), «Музыка кіно і тэлебачання», «Джаз» (на кожную — па 4 гадзіны). 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным13

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»4

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?8

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні2

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі2

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным13

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць