Нерухомасць1616

У Брэсце ўрачыста здалі два дамы для вайскоўцаў. Ключы ўручаў міністр Хрэнін

Хрэнін нагадаў навасёлам аб неабходнасці дзякаваць Лукашэнку і паабяцаў будаўніцтва яшчэ 4 тысяч кватэр у бліжэйшыя некалькі гадоў.

Фота: mil.by

Знаходзяцца дамы па адрасе вуліца Грыбаедава, 14 і 14А. Усяго там пабудавана 143 кватэры. Ключы ад арэнднага жылля атрымалі сем'і вайскоўцаў і персаналу мясцовага гарнізона. Дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што ў кватэрах зроблены рамонт, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, пастаўлены дзіцячыя пляцоўкі. Прадугледжана нават сістэма відэаназірання за ўваходамі ў пад'езды і прылеглай тэрыторыяй.

У сваёй прамове старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка радасна адзначыў:

— Гэта жыллё пабудавана для вас грамадзянскімі будаўнікамі. Сёння Брэсцкая вобласць справілася з задачай і больш за ўсіх сярод абласцей пабудавала жылля менавіта для сем'яў ваеннаслужачых. Мы пабудавалі 1272 кватэры, з іх 709 — гэта непасрэдна для вайскоўцаў.

Перад тым, як перарэзаць чырвоную стужку, міністр абароны Віктар Хрэнін падкрэсліў: «Прыярытэтам палітыкі нашай дзяржавы з'яўляецца клопат аб вайскоўцах». Ён таксама нагадаў, што за жылыя метры вайскоўцы павінны быць удзячныя асабіста Лукашэнку.

Нагадаем: напрыканцы 2022 года на нарадзе Лукашэнка заявіў, што людзі ў пагонах (разам са шматдзетнымі) павіны быць першымі ў чарзе на кватэры. І вось як ён гэта аргументаваў:

— Ваеннаслужачыя, як і дзяржаўныя служачыя, у нейкай ступені дактары, настаўнікі, — гэта бюджэтнікі, якія выконваюць найважнейшыя для краіны функцыі. І яны маюць права разлічваць на падтрымку дзяржавы. Гэтыя прафесіі выбіраюць не з-за вялікіх заробкаў, а па прызванні, клічы сэрца, зыходзячы з высокіх маральных прынцыпаў і патрыятызму (прынамсі, з гэтага трэба зыходзіць). Назапасіць на сваю кватэру маладому спецыялісту ў гэтых сферах немагчыма.

Пры гэтым, Лукашэнка ўпэўнены, што ў вайскоўцаў больш складаная сітуацыя, чым у дактароў ці настаўнікаў. Таму што ў гэтых бюджэтнікаў існуе магчымасць дадатковага заробку апроч асноўнага віду дзейнасці (напрыклад, рэпетытарства), а вайскоўцы ў адпаведнасці з заканадаўствам не павінны займацца якім-небудзь бізнэсам.

У 2023 годзе з’явіўся ўказ, паводле якога вайскоўцы могуць бясплатна атрымаць ва ўласнасць арэнднае жыллё, у якім пражывалі. Галоўная ўмова — 25 каляндарных гадоў выслугі.

Праз 20 гадоў выслугі сілавікі могуць выкупіць арэнднае жыллё па ацэначным кошце, але не вышэйшым за рыначны. Аплачваць дазваляецца ў растэрміноўку на 15 гадоў.

Меркаванні каментатараў пад відэа з уручэннем ключоў у тыктоку падзяліліся. Пакуль адны задавалі рытарычныя пытанні, калі ж так пачнуць выдаваць кватэры дактарам ці настаўнікам, іншыя абураліся: «А вайскоўцы што, не простыя людзі?! А хто першым складзе галовы, калі вы ўсё ў Польшчу ўцячэце?!»

Каментары16

  • Абармот
    01.03.2024
    Самая социально незащищённая группа! Ну а врачам, конечно же, легче решить квартирный вопрос - можно просто жить на работе
  • Сонейка
    01.03.2024
    Вось так у Беларусі прадаюць душу д'яблу
  • Вітольд
    01.03.2024
    Ніводны з гэтых "вайскоўцаў" не зрабіў нічога, как спыніць расейскую навалу з Беларусі ў 2022, не гаворачы аб тым, каб абараніць свой народ ад карнікаў у 2020. Таму ўсе яны - прыстасаванцы, канфармісты, гімнасты, цыркачы, хто заўгодна, але ні ў якім разе не беларускія вайскоўцы. А кардонавы генерал Хрэнін, які хлусіў тагачаснаму украінскаму міністру абароны Рэзнікаву пра нянапад за некалькі дзён да ўварвання, а пасля "перадаваў" расейскі ультыматум Украіне і якому Лукашэнка прадаў элітную кватэрку ў Менску ў 5 разоў танней за яе рынкавы кошт, ды яшчэ ў крэдыт па сімвалічных працэнтах - і падаўна.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Усе навіны →
Усе навіны

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых1

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго24

У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»3

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў8

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»7

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць