Улада1717

Учынак Сяргея Каваленкі аб’яднаў віцебскую апазіцыю

11 студзеня ў горадзе быў створаны аргкамітэт у абарону грамадскага актывіста.

Учынак актывіста Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі — вывешванне над галоўнай навагодняй ялінай Віцебска бел‑чырвона‑белага сцяга — здолеў прыцягнуць вялікую ўвагу жыхароў краіны і замежжа. А яшчэ ён зрабіў немагчымае: аб’яднаў мясцовую апазіцыю.

У панядзелак у Віцебску адбыўся сход па стварэнні грамадскага камітэта ў абарону арыштаванага. Нагадаем, што ён змешчаны на два месяцы ў СІЗА. У адносінах да яго заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 339 УК Беларусі (хуліганства).

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі розных дэмакратычных партый, рухаў, грамадскіх арганізацый, у прыватнасці, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, маці палітыка Таццяна Севярынец, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў, легендарны распаўсюднік незалежных выданняў Барыс Хамайда і інш.

На думку сяброў аргкамітэта, Сяргей Каваленка з’яўляецца палітвязнем, таму ўсе акцыі ў ягоную абарону будуць праходзіць пад лозунгам «Свабоду палітвязню Каваленку!».

Аргкамітэт правёў збор грашовых сродкаў у падтрымку арыштаванага і яго сям’і, а таксама абмеркаваў магчымыя дзеянні. Сярод запланаваных акцый — віншаванне С. Каваленкі з днём нараджэння, 16 студзеня яму споўніцца 35 гадоў. Мяркуецца, што будуць выдадзены ўлёткі з інфармацыяй пра ўчынак С. Каваленкі, якія будуць распаўсюджвацца сярод жыхароў горада.

Магчыма, будуць зроблены майкі, значкі ці паштоўкі з выявай навагодняй ёлкай і сцягам над ёй і надпісам «Віцебск. 7 студзеня 2010 года». Аргкамітэт таксама шукае адваката для арыштаванага і збіраецца прадаставіць інфармацыю па «справе аб яліне» амбасадам краін Еўрасаюза і розным праваабарончым арганізацыям.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць