«Гэты горад так блізка і так далёка». Польскі студэнт шукаў інфармацыю пра прадзеда — і палюбіў Гродна, дзе ніколі не бываў
Якуб Рафалоўскі ніколі не бачыў свайго прадзеда Уладзіслава, які ў 1930-я гады служыў у Гродне. Але яго гісторыя прымусіла хлопца заняцца вывучэннем вайсковай часці, дзе праходзіў службу продак, і гісторыі горада, які знаходзіцца за 75 кіламетраў ад Беластока, дзе жыве Якуб. Сёння ён вучыцца на гісторыка і дапамагае іншым палякам знайсці інфармацыю аб сваіх сваяках, якія ў міжваенны перыяд служылі ў Гродне. Разам з аднадумцамі ён стварыў групу ў Facebook пад назвай «Гродзенскі гарнізон», на якую падпісана больш за 800 чалавек. Пра гісторыю сваёй сям'і Якуб Рафалоўскі расказаў выданню Most.

Гісторыяй Гродна Якуб зацікавіўся больш за пяць гадоў таму, калі стаў праглядаць сямейныя фотаздымкі. Тады ён наткнуўся на здымак прадзеда ў вайсковай форме. Яго звалі Уладзіслаў Забароўскі. На фота не было подпісу, але дзед расказаў, што яго бацька служыў у Гродне. Так у Якуба ўзнікла цікавасць да Гродна.
Прадзед, які служыў у Гродне
Неўзабаве пачалася Першая сусветная вайна. Сям’я, у тым ліку і Уладак, як тады называлі хлопчыка, выехала ў эвакуацыю ў Іркуцк. У Беласток яны вярнуліся толькі ў 1920-я гады, пасля аднаўлення незалежнасці польскай дзяржавы.

«Калі саветы 17 верасня напалі на Польшчу, атрад Уладзіслава быў расфармаваны і салдаты павінны былі вярнуцца дадому. Прадзед разам з групай з некалькіх чалавек накіроўваўся ў бок Беластока. Ён быў адзіным чалавекам у гэтай групе, хто добра ведаў мясцовасць. Разам з ім былі людзі з Любліна, Варшавы і Познані. Яны прабіраліся па начах праз лясы, каб іх не знайшлі».
«На шчасце, шараговец не быў аб’ектам цікавасці саветаў. Неўзабаве Уладзіслава адпусцілі, ён вярнуўся ў Беласток. Працаваў печніком. Памёр у 1972 годзе. Я яго не заспеў і гісторыю прадзеда Уладзіслава ведаю толькі па ўспамінах яго сына — майго дзядулі».
Аб’ядналі намаганні і стварылі групу
«Я заўсёды цікавіўся гісторыяй. А тое, што ў мяне продак быў вайскоўцам і ўдзельнічаў у вайне, — гэта яшчэ больш падштурхоўвала да вывучэння. У сямейным альбоме я знайшоў фотаздымак прадзеда ў форме і тады стаў шукаць больш інфармацыі пра Гродна ў інтэрнэце. Таксама пачаў дэталёва разглядаць вайсковыя фотаздымкі з даваеннага Гродна ў надзеі знайсці на іх свайго продка. Дзякуючы людзям у адной з тэматычных суполак у фэйсбуку я даведаўся, што значок на фотаздымку Уладзіслава — гэта значок 76-га пяхотнага палка. Спачатку мне было важна знайсці прадзеда на іншых фотаздымках ці інфармацыю пра яго, але з часам гэта трансфармавалася ў агульную цікавасць да палка, а таксама да Гродзенскага гарнізона і самога горада».
«У лютым 2020 года разам з Міхалам Мардэвушам і Агнешкай Енжэдзееўскай мы заснавалі суполку. Нядаўна адзначылі чатырохгоддзе. За гэты перыяд суполка моцна вырасла, у ёй ужо больш за 800 падпісчыкаў. У нашай суполцы ёсць як гісторыкі, якія займаюцца вывучэннем і апісаннем гісторыі з навуковага пункту гледжання, так і грамадскія дзеячы, калекцыянеры і, перш за ўсё, нашчадкі людзей, якія служылі ў Гродне, якія шукаюць у суполцы дапамогі ў сваіх генеалагічных даследаваннях».

За чатыры гады ўдзельнікам суполкі ўдалося апісаць гісторыю Гродзенскага гарнізона, узнавіць памяць пра аднаго маёра 81-га пяхотнага палка, а таксама сумесна прывесці да ладу ягонае надмагілле. Акрамя таго, удалося дапамагчы некалькім людзям знайсці інфармацыю пра сваіх продкаў.


Дыпломная праца на тэму Гродна
«Цяпер я часта сам ідэнтыфікую фотаздымкі і магу вызначыць, было фота зроблена ў Гродне ці не. Мае веды ўжо дазваляюць гэта рабіць. Таксама ўжо два гады я займаюся навуковымі даследаваннямі з выкарыстаннем лічбавых бібліятэк у інтэрнэце, у якіх праглядаю даваенныя газеты з Гродна. Шукаю запісы, звязаныя з вайскоўцамі, узаемаадносінамі салдат, а таксама праглядаю фотаздымкі з чужых калекцый.
Стаў калекцыянаваць рэчы
Яшчэ Якуб пачаў збіраць рэчы і дакументы, звязаныя з вайсковай гісторыяй Гродна, і ў прыватнасці з гісторыяй 76-га пяхотнага палка, дзе служыў ягоны прадзед.

Фота: Most
«Мне здаецца, што я там духоўна быў»
«Раней мяне не цікавіў Гродна, я не ведаў, як з ім звязаны. Бацькі некалькі разоў хацелі паехаць туды, бо самі ніколі не былі. Але неяк не наважваліся. А калі я дасягнуў паўналецця, каб паехаць адзін, пачалася пандэмія, пратэсты ў Беларусі, а затым напружаная сітуацыя на мяжы. Усё гэта зрабіла маё падарожжа немагчымым.
Мая мара — прыехаць у Гродна і на свае вочы ўбачыць казармы, дзе размяшчалася часць прадзеда, прайсціся па вуліцы Ажэшкі, дзе быў зроблены адзіны здымак у Гродне, які захаваўся ў сямейным архіве, а таксама паглядзець на футбольны стадыён, дзе гуляў мясцовы WKS».

Каментары