Нерухомасць11

У Мінску прадаюць аднапакаёвую кватэру ўсяго за $15 тысяч. Прытым усё сумленна

У Партызанскім раёне, недалёка ад станцыі метро «Трактарны завод» за 48 000 рублёў, ці 15 тыс. умоўных адзінак, прапануюць аднапакаёўку плошчай 30 квадратных метраў, заўважыў «Анлайнер».

Жыллё знаходзіцца ў цагляным пяціпавярховіку на вуліцы Перадавой, якая сціпла прыстроілася паміж завадскімі карпусамі і чыгункай, дзе рэгулярна курсуюць цягнікі.

Набыць гэтую сталічную кватэру можна на асаблівых умовах: па дамове пажыццёвага ўтрымання.

Падобныя аб'екты, па словах рыэлтараў, разлятаюцца на рынку нерухомасці як гарачыя піражкі.

«Гаспадар аднапакаёўкі на вуліцы Перадавой — 52-гадовы мужчына — хварэе на алкагалізм і найбліжэйшыя два гады жыць у кватэры не будзе, — расказвае агент. — Гэта значыць, пасля куплі будучы ўладальнік «квадратаў» можа свабодна ў ёй знаходзіцца. Па дамове новы ўласнік абавязаны будзе кожны месяц пералічваць на рахунак рэнтаатрымальніка 120 рублёў (3 базавыя) і аплачваць «камуналку».

У кватэры ёсць рамонт, устаноўленыя шклопакеты і металічныя дзверы. Балкон і падвальнае памяшканне таксама маецца.

Інфраструктура ў гэтым раёне даволі развітая: у крокавай даступнасці знаходзяцца школа, дзіцячы садок, крама і прыпынак грамадскага транспарту.

Каментары1

  • Імя
    14.03.2024
    У Варшаве такую бы здалі ў арэнду за 500€ у месяц

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць