Свет1616

Міністрам абароны Літвы стаў вядомы прыхільнік абмежаванняў супраць беларусаў

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прызначыў новым міністрам абароны Лаўрынаса Кашчунаса, паведаміла прэс-служба палітыка.

Лаўрынас Кашчунас. Скрыншот з відэа

Лаўрынас Кашчунас вядомы сярод іншага тым, што, з'яўляючыся кіраўніком камітэта літоўскага Сейма па нацыянальнай палітыцы, настойваў на ўвядзенні ўсё новых абмежавальных мераў супраць беларусаў. 

Адна з апошніх ягоных ініцыятыў — прапанова пазбаўляць дазволаў на жыхарства расіян і беларусаў, якія рэгулярна вяртаюцца ў краіны свайго грамадзянства.

Акрамя таго, ён збіраўся зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Расіі і Беларусі з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве.

Раней Кашчунас таксама змагаўся супраць павелічэння для замежнікаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства (ДНЖ) з аднаго да трох гадоў, а 19 жніўня мінулага года заклікаў беларускія дэмакратычныя сілы занепакоіцца праявамі «ліцвінізму» з боку іх суайчыннікаў.

Каментары16

  • Пытанне
    25.03.2024
    Усіх "ліцвіністаў" Кашчунас будзе высылаць Лукашэнку на расстрэл у турме?
  • Ванькас
    25.03.2024
    Верна ўсё, як гэтыя натоўпы рускамоўных у Літве - якія ніхрана ні ў гісторыі Беларусі, ні ў мове, але! “Вільня наша”, і “деткі в рускай школе пры пасольстве” - як іх адрозніць ад русні. Яшчэ і катаюцца туды-сюды.
  • Иван
    25.03.2024
    Ванькас, для литовцев что мова, что русский язык одна сатана. Русские хоть не стонут по поводу Вильни...

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь39

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ будуе суперсучасны медцэнтр ФОТЫ2

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе5

У Новай Баравой суседзі выклікаюць ДАІ 450 разоў на месяц. Як так?2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў8

Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала4

У сутыкненні з ЗША Венесуэла засталася практычна без падтрымкі Кітая і Расіі3

Касцюгова цяпер піша прамовы Ціханоўскаму? Яна патлумачыла15

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю117

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь39

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць