Эканоміка

Гандлёвыя сеткі зноў працягнулі дзеянне сацыяльных зніжак

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падпісала з прадстаўнікамі айчынных гандлёвых сетак новае пагадненне аб працягу магчымасці надання сацыяльнай зніжкі некаторым катэгорыям насельніцтва.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Contributor Getty Images

Як паведамляе прэс-служба МАРГ, 13 гандлёвых сетак падпісалі пагадненне, згодна з якім яны абавязваюцца працягнуць дзеянне сацыяльных зніжак на другі квартал 2024 года.

На зніжку ў памеры 10%, як і раней, могуць разлічваць пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем'і і маламаёмасныя беларусы. Яна распаўсюджваецца на шэраг найменняў тавараў (мясныя і малочныя вырабы, яйкі, хлеб, некаторыя гародніна і садавіна, крупы і г.д.), уключаных у пералік сацыяльна значных.

Адзначаецца, што са студзеня 2022 года, калі сістэма сацыяльных зніжак была ўпершыню ўкаранёная ў айчынным рытэйле, беларусы атрымалі больш за 2 млн сацыяльных картак, а сукупны памер дысконту за гэты час дасягнуў 64,6 млн беларускіх рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»6

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай3

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі8

Расіяніну Данілу Багрову далі дзевяць гадоў калоніі па справе аб спробе ваяваць за Украіну

Лукашэнка: Беларусь не мае дачынення да дронаў, што залятаюць у Польшчу або Літву10

Расійскі сенатар Джабараў пагражае Польшчы новым падзелам: «наступае на старыя граблі»10

ГУР узяў адказнасць за выбухі пад Уладзівастокам: называюць гэта помстай вайскоўцам РФ, якія ўдзельнічалі ў забойствах палонных украінцаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»6

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць