Грамадства

Палітвязень Дзяніс Івашын упершыню за паўтара года пабачыўся з маці

Гродзенскі журналіст, палітвязень Дзяніс Івашын упершыню з часоў яго пераводу з СІЗА турмы №1 Гродна меў кароткатэрміновае спатканне з маці ў жодзінскай турме №8. Пра гэта паведамляе радыё «Рацыя» са спасылкай на «Гарадзенскую правабарону».

Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын

Cустрэча доўжылася агулам каля 3 гадзін. Івашын заўважна схуднеў за час несправядлівага зняволення, але ніякіх іншых нараканняў на стан здароўя не выказваў. Пры гэтым ён не губляе свайго звыклага аптымізму, упэўненасці, бадзёрасці духу. Падчас размовы палітвязень імкнуўся словам падтрымаць і падбадзёрыць маці.

Схудненне Івашына можа быць звязана з умовамі харчавання за кратамі, а таксама адсутнасцю магчымасці перадаць яму прадуктовую перадачу. Першай і другой рэжымнай перадач яго пазбавілі ў Магілёве, а строгі турэмны рэжым наогул забараняе прадуктовыя перадачы. Пакуль палітвязень можа атрымаць толькі адну рэчавую перадачу да 50 кг вагі на год або сам атаварыцца ў мясцовай турэмнай краме на 1 базавую велічыню, або 40 рублёў на месяц.

На рацыён жодзінскай турмы журналіст ніколі не скардзіўся. Наадварот, параўноўваючы яе з магілёўскай калоніяй, Івашын раней адзначаў у лістах і пацвердзіў пры сустрэчы, што мясцовым харчаваннем у цэлым задаволены. Не стае яму ў няволі толькі садавіны, гародніны, сала і зялёнай гарбаты, якую ён надта любіць.

Папярэдняе спатканне Дзяніса Івашына адбылося пасля так званага «разгляду апеляцыйнай скаргі на прысуд» яшчэ ў Гродне 20 снежня 2022 года. А ў чэрвені мінулага года Івашына перавялі ў Жодзіна з калоніі №15 Магілёва, узмацніўшы рэжым да строгага.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. У жніўні 2022 года яго асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». 

@nashanivanews 12 беларусаў арыштавалі за дапамогу Украіне #беларусь #войнавукраине #Дрогичин #брест #брестскаяобласть #расследование #помощь #мова #беларускаямова ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны7

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

Украінскія беспілотнікі знішчылі рэстаран у элітным крымскім санаторыі «Фарос», які сёння быў закрыты на спецабслугоўванне4

Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі6

«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны7

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць