Эканоміка

Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх

Падчас нядаўняга візіту ў Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дактары ў Беларусі зарабляюць да дзесяці тысяч рублёў і параўнаў іх заробак з прэзідэнцкім. А міністр аховы здароўя агучыў, што сярэдні заробак у галіне складае 2800 рублёў. «Наша Ніва» пагутарыла з медыкамі пра тое, колькі яны атрымліваюць насамрэч.

2800 рублёў, кажуць суразмоўцы, доктар агульнай практыкі можа атрымаць, калі працаваць на паўтары стаўкі. Фота: «Наша Ніва»

Вузкія спецыялісты зарабляюць менш

Апытаныя намі медыкі называюць наступныя лічбы. Доктар агульнай практыкі (былыя тэрапеўты) у паліклініцы атрымлівае каля 2000 рублёў на рукі, калі працуе на поўную стаўку.

Калі браць 1,5 стаўкі, то выходзіць у раёне 2800 рублёў. Доктар з вялікім стажам, які працуе на паўтары стаўкі і бярэ дзяжурствы, разам з прэміяй можа зарабіць і 3 тысячы.

Куды менш зарабляюць медсёстры. На стаўку маладыя спецыялісты атрымліваюць каля 800-900 рублёў на рукі. Медсястра, якая працуе ў кабінеце фізіятэрапіі, зарабляе 1200 рублёў, паколькі атрымлівае кампенсацыю за шкодныя ўмовы працы.

Вузкія спецыялісты ў паліклініках атрымліваюць крыху менш, чым дактары агульнай практыкі — каля 1800-1900 рублёў «чыстымі», калі працаваць на адну стаўку.

Медсёстры і іншы персанал паліклінік і бальніц традыцыйна зарабляюць меней. Фота: «Наша Ніва»

Заробкі па 4-5 тысяч рублёў маюць загадчыкі аддзяленняў, галоўныя дактары або дасведчаныя хірургі, якія шмат працуюць і бяруць дадатковыя дзяжурствы.

Зрэдку сустракаюцца і больш высокія зарплаты. Напрыклад, медыцынскі цэнтр «Ладэ» шукае галоўнага доктара, які будзе загадваць медцэнтрам. Такому спецыялісту прыватная медустанова гатовая плаціць ад 6 тысяч рублёў на рукі.

Фота: скрыншот з сайта rabota.by

«Заробкі сапраўды выраслі»

Як растлумачыў «Нашай Ніве» адзін з медыкаў, заробкі дактароў у Беларусі апошнім часам сапраўды павялічыліся. Спецыяліст звязвае гэта з двума фактарамі:

«Па-першае ў нас існуе адчувальны недахоп кадраў, паколькі за апошнія некалькі гадоў шмат дактароў з'ехалі за мяжу. Таму выглядае, што Міністэрства аховы здароўя сапраўды намагаецца трымаць заробкі на больш-менш годным узроўні, каб менш лекараў задумвалася пра ад'езд за мяжу.

Цяпер, калі доктар можа зарабляць пад 1000 даляраў у Беларусі, то ахвотных з'ехаць з эканамічных меркаванняў становіцца менш», — тлумачыць суразмоўца.

Пры гэтым спецыяліст адзначае, што на недахоп кадраў у пэўнай ступені паўплывалі і палітычныя рэпрэсіі.

«З эканамічных меркаванняў з'язджалі ў асноўным маладыя спецыялісты, не старэйшыя за 40 гадоў. Але пасля 2020 года работу згубілі і спецыялісты з вялікім стажам, бо ў такіх выпадках (калі заўважаны ў пратэснай дзейнасці. — НН) ніхто не глядзіць на ўзрост, пасаду, кваліфікацыю і досвед працы».

Дзякуй пандэміі?

Іншы чыннік, які на думку доктара паўплываў на рост заробкаў у медыкаў, — кавідныя надбаўкі, якія выплачвалі каля двух гадоў.

Кавідныя надбаўкі да заробкаў медыкаў былі адчувальныя. Фота: «Наша Ніва»

«Нават у тых, хто не працаваў непасрэдна ў «чырвоных зонах», былі пэўныя даплаты, бо тыя ж тэрапеўты мелі шмат кантактаў з хворымі на кавід, таму ў іх таксама ў той час былі вельмі годныя па беларускіх мерках заробкі.

Выглядае, што ўлады зразумелі, што могуць дазволіць сабе плаціць больш, таму і пашлі на такі крок. У выніку павышэнне заробкаў пасля адмены кавідных надбавак дапамагло нівеліраваць розніцу ў зарплатах.

Лекары падчас пандэміі ўжо прызвычаіліся нармальна зарабляць, таму вяртанне на папярэдні ўзровень выклікала б вялікую незадаволенасць», — мяркуе суразмоўца.

Пры гэтым, па яго словах, разам з павышэннем заробкаў падрасла і нагрузка. Ад медыкаў пачалі патрабаваць больш, значна пачасціліся рознага роду праверкі.

Яшчэ адна магчымасць зарабляць годна — браць дадатковыя гадзіны прыёму ў прыватных медыцынскіх цэнтрах. Многія запатрабаваныя спецыялісты так і робяць. Працуюць на 0,5 стаўкі ў дзяржаўнай установе і дабіраюць нагрузку ў прыватных, бо гадзіна працы там аплачваецца лепей.

Чытайце таксама:

«Да 10 тысяч рублёў. Прэзідэнцкі заробак». Лукашэнка расказаў, колькі зарабляюць медыкі

«Краіна губляе людзей з высокімі даходамі». Што адбываецца ў беларускай айцішцы

Бальніцы ў Беларусі закрываюцца, але лекараў стала больш

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі6

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць