Грамадства33

Палітвязню Вадзіму Гусеву дадалі яшчэ адзін год зняволення

У Ваўкавыску 22 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць палітзняволенага Вадзіма Гусева, асуджанага раней за «абразу прадстаўніка ўлады». Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»), піша «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота

Раней жыхар Шчучына адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў), дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі тэрмінам на дзесяць месяцаў і сем дзён.

У ліпені 2023 года ў Шчучыне над Вадзімам адбыўся суд паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Згодна з абвінавачваннем, будучы ў ПУАТ, ён напісаў «абразлівыя» каментары, за што яго асудзілі на адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Тэрмін Вадзім адбываў у папраўчай калоніі № 11 у Ваўкавыску. Адразу па прыбыцці ва ўстанову яшчэ на «каранціне» за парушэнне «правілаў унутранага распарадку» (ПУР) яго пазбавілі доўгатэрміновага і кароткатэрміновага спатканняў, а таксама змясцілі ў штрафны ізалятар на пяць сутак. Пасля гэта Вадзіма адразу прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».

Паводле матэрыялаў справы, пазней Вадзіму Гусеву выпісалі яшчэ шэсць спагнанняў. Так, напрыклад, яго адправілі на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу за тое, што не прадставіўся начальніку аператыўнага аддзела па ўстаноўленай для гэтага форме. Таксама палітвязня каралі за тое, што ён ляжаў на падлозе ў камеры ШІЗА, адмовіўся рабіць прыбіранне.

За неаднаразовае парушэнне ПУР адміністрацыя калоніі ініцыявала завядзенне супраць палітвязня крымінальнай справы па арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Суд над ім адбыўся ў Ваўкавыску 22 студзеня.

Суддзя Мікалай Сяргейка асудзіў Вадзіма яшчэ да аднаго года калоніі, а з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў яму пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і тры месяцы ва ўмовах строгага рэжыму.

@nashanivanews Ніне Багінскай прысудзілі гіганцкі штраф за значак #беларусь #бчб #жывебеларусь #бчбсцяг #беларусы #минсксейчас #нашаніва ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары3

  • Кастусiк
    16.04.2024
    Есць людьзi , якiя не даюць сяьбе зламаць алдмiнiстрацыi калонii .... Вызывае павагу.
  • No
    16.04.2024

  • бывший политз.
    17.04.2024
    Кастусiк , это без сомнения..
    однако, как человек, прошедший тоже самое, лично у меня это больше вызывает тревогу за здоровье.
    там никому ничего не докажешь. и вставать в жесткую позу очень неразумно.
    сохранить достоинство там можно и без крайностей, уверяю.
    это не борьба. это плен. раз уж попал в плен, сохраняй спокойствие и выдержку. газовать уже не имеет смысла.

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх7

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У Аколіцы пад Мінскам адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы1

Ці сапраўды перасадка органаў падорыць неўміручасць? Вось што кажа медыцына пра планы Пуціна і Сі16

ЗША падрыхтавалі авіяцыю для ўдару па наркакартэлях у Венесуэле7

У Пакістане ўжо набіраюць ахвотных працаваць у Беларусі22

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам27

Латушка праз суд патрабуе ад Карпушонак публічных выбачэнняў5

Туск: Затрыманы ў Беларусі манах наведваў свайго знаёмага святара. Мы рыхтуем меры ў адказ супраць Мінска27

Трамп: Здаецца, мы страцілі Індыю і Расію16

У Беларусі створаць крыптабанк2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх7

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць