Грамадства1010

Ціхія Міроны

Больш памяркоўная версія Мірона: каб выказаць сваю грамадзянскую нязгоду, яны адно аздабляюць налепкамі з пагоняй свае бамперы і чэпяць на грудзі бел-чырвона-белыя значкі. 5 праяваў персанальнай міронаўшчыны.

Сяргей Каваленка — з тых міронаў, якія, дзеля таго, каб усталяваць бел-чырвона-белы, рызыкуюць уласным жыццём і воляй, караскаюцца на высозныя коміны, залазяць на дахі шматпавярховікаў па пажарных драбінах. Але ёсць у Беларусі і больш памяркоўная версія вольных «сцяганосцаў»: каб выказаць сваю грамадзянскую нязгоду, яны адно аздабляюць налепкамі з пагоняй свае бамперы і чэпяць на грудзі бел-чырвона-белыя значкі. Гэта іх пратэст — хай сцішаны, але ўсё адно большы, чым пракаветнае трыманне дуліны ў кішэні.

5 праяваў персанальнай міронаўшчыны
.

1. Незалежнасць ад Леніна

Гэтае пачалося з 2003 году, калі станцыю метро «Плошчу Незалежнасці» перамянілі назад у «Плошчу Леніна». Тады нехта ўзяў фламастар ды на насценнай схеме ліній пачаў выпраўляць «Леніна» зноў на «Незалежнасць». Нягледзячы на пагрозу штрафу за пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці, — як тое адбылося летась з актывістам Кастусём Шыталям, — ідэя пашырылася, прыдбаўшы колькі прыхільнікаў (бо перакрэсліць такую колькасць схем адзін чалавек проста не ў стане). З цягам часу працэс спрасціўся: не пішучы нічога наўзамен, нейкім вострым прадметам падземныя Міроны пачалі проста сціраць слова «Леніна» з папяровых схем. Варта заўважыць, што іншыя камуністычныя назвы, як то Фрунзенская і Кастрычніцкая амаль не церпяць — усе ўдары прымае выключна назва пляцу ў гонар колішняга камуністычнага правадыра.

Гэтак і цягнецца гэтая ціхае супрацьстаянне вострага з ліпнючым: адныя здзіраюць слова, іншыя (супрацоўнікі метро) наклейваюць паўзверх адмыслова выштукаваныя налепкі са словамі «Плошча Леніна».

2. Аўтамабільныя міроны

Не-не, а сустрэнеш у аўтамабільнай плыні налепку «Пагоня» на задніх бартах персанальных аўто. А яшчэ на бамперы з’яўляецца прадугледжанае ДАІ спалучэнне літар BY, хіба з непрадбачаным, бел-чырвона-белым тлом.

Да ведама аўтааматараў: яшчэ летась прэс-служба ДАІ заявіла, што за бел-чырвоныя-белыя стужкі на антэнінах аўто штрафаваць не будуць (як дарэчы, і за георгіеўскія (чорна-жоўтыя) стужкі ў гонар Дня Перамогі). Гэта пры ўмове, калі на стужцы няма рэкламы.

3. Якое ж рукаво без флікера?

Значык з нацыянальнага сцягам або/і волялюбнай сімболікай — самы папулярны спосаб публічна выказаць свае палітычныя і грамадзянскія прыхільнасці. Хіба ў апошнія гады гэтыя значыкі перайшлі са штрыфеля пінджака актывістаў сталага веку на клямкі заплечніка маладзёнаў.

У 2008 годзе актывісты Руху за Свабоду выпусцілі першую серыю флікераў з выявай нацыянальнага сцяга. Флікер выраблены ў выглядзе бірулькі, на адным баку якой бела-чырвона-белы штандар, а на другім — знак Руху за Свабоду. Флікер можна мацаваць на заплечніку ці вопратцы. Паводле стваральнікаў іх бліскучы выраб не толькі перадухіляе страту гістарычнай памяці , а таксама ДТП.

4. Калі форма не адпавядае зместу

Калісці гэтыя вокладкі рабілі фабрычна, бо ў іх можна было абгарнуць адпаведны дакумент — у 1994-1995 у Мінску пачалі выдаваць пашпарт з «Пагоняй». Цяпер іх выштукоўваюць неафіцыйна і абгортваюць дакументы з зусім іншымі сімваламі.

У адрозненне ад папярэдніх, метрапалітэнных і аўтамабільных, праяваў грамадзянскай нязгоды, так атрымалася, што гэты дэмарш не такі радыкальны: крамольную вокладку перад здачай у афіцыйныя ўстановы заўсёды можна проста зняць.

5. Беларусь, наперад!

Стуль як пачалі затрымліваць тых, хто прыйшоў на спартыўную гульню з бела-чырвона-белым сцягам, большасць з заўзятараў перайшлі на шалікі з «Пагоняй». Сцягі ж перазахоўваюцца для выязных гульняў нашых зборных. Тады беларускі сектар упоравень з клічам: «Жыве Беларусь!» расквітае бела-чырвона-белай палітрай, якая часам апынаецца ў аб’ектыве сусветных медыяў, як тое было на чэмпіянаце свету па хакеі ў Швейцарыі ў 2009.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?9

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?9

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць