Грамадства1616

«Цяпер зразумела, у каго ўнучка». Прапаганда паказала дзеда першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай

Выданне «Мінск-Навіны» зрабіла рэпартаж пра дзеда Марыны Васілеўскай — Фёдара Васілеўскага. Аказалася, «найлепшы слесар усіх часоў» Мінскага холадакамбіната № 2.

Дзед Марыны Васілеўскай, Фёдар Сідаравіч Васілеўскі (злева), на Мінскім холадакамбінаце № 2. Усе фота: «Мінск-Навіны»

Фёдар Васілеўскі прапрацаваў на Мінскім холадакамбінаце № 2 з 1961 па 2003 год. 

Дырэктар Мінскага холадакамбіната № 2 Дзмітрый Бонахаў падчас рэпартажу сустрэў Фёдара Васілеўскага з кветкамі і «дзейным пропускам». 

«Сустрэча выглядала цёпла і кранальна — ветэран працы быў і застаўся чальцом фабрычнай «сямʼі», — пішуць прапагандысты.

— Фёдар Сідаравіч прапрацаваў слесарам і наладчыкам абсталявання 6-га разраду на фабрыцы марожанага цэлых 42 гады. Не кожны зможа пратрымацца столькі часу. Мы падрыхтавалі для яго шмат падарункаў, — распавёў дырэктар. 

Падарункаў шмат: і грашовы сертыфікат у памеры 3 000 рублёў — на пуцёўку ў санаторый, і партрэт любімай унучкі, і торт з касмічным караблём «Саюз МС-25». 

«І ўсё ж цёплыя словы ад былых калег і сяброў даражэйшыя за матэрыяльныя каштоўнасці», — пішуць «Мінск-Навіны».

— Працавалі ў адной брыгадзе, у адным цэху. Федзя заўсёды быў такі вясёлы, на баяне граў. Наш найлепшы слесар за ўвесь час працы, з залатымі рукамі. Жадаю здароўя ўсёй сямʼі Васілеўскіх. Дзякуй яму вялікі за такую ​​цудоўную ўнучку, — падзялілася Ганна Борыкава, работніца вафельна-кандытарскага цэха. 

— Я працую тут з 1985 года. Наша фабрыка выкарыстоўвае вафельныя вырабы: лісты, кубачкі, у вырабе якіх вызначана ёсць і частка вашай працы, — звярнулася да Фёдара Васілеўскага начальніца фабрыкі марожанага Святлана Казакевіч. 

— А калі вы прыклалі свае старанні, то прадукцыя абяцае быць бездакорнай і смачнай, — дадала яна. 

У вытворчым цэху Фёдара Сідаравіча пачаставалі марожаным з новымі смакамі і спыталі, ці моцна змяніўся смак праз столькі часу. Але новых смакаў Фёдар Сідаравіч не адчуў.

«Ветэран працы ўпэўнены: смак застаўся ранейшым. Таксама ён задаволены зменай тэхналагічнага абсталявання і павелічэннем абаротаў вытворчасці», — пішуць карэспандэнты. 

У час размовы Васілеўскі расказаў самае важнае: фабрыку часта наведвалі яго ўнукі Марына і Аляксандр. «Вельмі ж ім быў па душы ласунак з «чароўнага халадзільніка». Марозіва першая беларуская жанчына-касманаўт любіць да гэтага часу, асабліва «Каштан», — дадаюць рэкламы «Мінск-Навіны». 

«Цяпер зразумела, у каго ўнучка», — назвалі рэпартаж прапагандысты.

Каментары16

  • .
    21.04.2024
    Не з@#бали ли они уже со своей "космонавткой"?
  • Рэшта
    21.04.2024
    Ох, дзед, ускрчыла твая ўнучка ў авантуру, з якой цяжка будзе высці з прыстойнай памяццю ад людзей
  • Былы аматар марозіва
    21.04.2024
    Перастаў купляць "Каштан" яшчэ калі на абгортцы з'явілася чырвоная зеляніна. 

    Губернскую большасць гэтыя дробязі, вядома ж, не бянтэжаць. Навогул, у краме з усімі тымі "Савушкінымі базарамі" ды "РогачёвЪами" нібы у расеюшку патрапляеш. Але ж народзец з радасцю спажывае, хоць выбар ёсць. І гэта, я вам скажу, найлепшыя сацыялогія і прагноз. 

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь3

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура2

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту22

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы28

Макс Корж пацвердзіў, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны фанатаў у Варшаве12

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю17

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь3

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць