Вайна44

Сырскі абмаляваў сітуацыю на фронце, на некаторых кірунках расейцы маюць поспехі

Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі паведамляе, што сітуацыя на фронце абвастрылася.

Карта баявых дзеянняў на 28 красавіка 2024 года. Чырвоным пазначаны акупаваныя тэрыторыі, зялёным — вызваленыя, бардовым — «ДНР» і «ЛНР». Крыніца: Deep State

«Спрабуючы захапіць стратэгічную ініцыятыву і прарваць лінію фронту праціўнік засяродзіў асноўныя намаганні на некалькіх кірунках, стварыўшы значную перавагу ў сілах і сродках. Актыўна атакуе па ўсёй лініі фронту, на некаторых кірунках — мае тактычныя поспехі. Адбываецца дынамічная змена становішча, асобныя пазіцыі пераходзяць «з рук у рукі» некалькі разоў на працягу сутак, што спараджае неадназначнае разуменне сітуацыі», — піша галоўнакамандуючы ў тэлеграм-канале.

На Луганскім кірунку, піша Сырскі, расійскае войска галоўнай задачай ставіць выйсці на адміністрацыйную мяжу Луганскай вобласці.

На Купянскім кірунку расейцы сяродзілі сілы ў раёне вёсак Стэльмахоўка і Берастава. «Там вораг меў частковы поспех, але дзеяннямі нашых падраздзяленняў быў спынены», — адзначае Сырскі. Таксама расейцы працягваюць наступ на сяло Цярні на Ліманскім кірунку, спрабуюць выцесніць украінскія войскі за раку Чорны Жарабец.

«Найбольш складаная сітуацыя на Пакроўскім і Курахаўскім кірунках, дзе працягваюцца жорсткія баі. Праціўнік на гэтых кірунках задзейнічаў да чатырох брыгад, спрабуе развіць наступ на захад ад Аўдзееўкі і Мар'інкі, прабіваючыся да Пакроўска і Курахава. Падраздзяленні сіл абароны Украіны, захоўваючы жыццё і здароўе нашых абаронцаў, перамясціліся на новыя рубяжы на захад ад Бярдзічава, Сямёнаўкі і Новаміхайлаўкі.

У цэлым, на гэтых кірунках праціўнік дасягнуў пэўных тактычных поспехаў, але аператыўнай перавагі атрымаць не змог». 

Напружанай застаецца абстаноўка на поўдні, у Запарожскай і Херсонскай абласцях. На Новапаўлаўскім кірунку, адзначае Сырскі, расіская армія спрабуе наступаць у раёне Старамаёрскага, на Арэхаўскім — у раёнах Рабоціна і Вярбовага, на Херсонскім — спрабуе выбіць украінскія войскі з Крынак.

«Поспеху не мае ні на адным з кірункаў. Больш за тое, на Херсонскім кірунку нашым падраздзяленням удалося прасунуцца ў раёне Веліканскага і ўсталяваць кантроль над востравам Нестрыга», — дадае Сырскі.

Каментары4

  • Беларус
    28.04.2024
    Улад, “вызваляць” ад чаго, ад нармальнага жыцця? Паглядзі як рашысты знішчаюць украінскія гарады, зруйнавалі амаль усё, нават пасля нацысцкай акупацыі гарады выглядалі лепей чым пасля рашысцкага “вызвалення”.
  • Яська
    28.04.2024
    Улад, цябе пэўна ўжо ад мазгоў вызвалілі
  • Пучок
    29.04.2024
    Беларус, Товарищ комунист, при нацисткой оккупации города не разрушались. Под вашими комуняцкими бомбежками да.  

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена60

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары6

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена60

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць