У Кыргызстане грузавік з марожаным наехаў на 29 дзяцей — жорсткае ВІДЭА
Няшчасце здарылася ў Джалал-Абадскай вобласці сёння, 2 мая, на масавым мерапрыемстве.
Прыкладна ў 13.30 міні-грузавік з марожаным пратараніў натоўп з 29 дзяцей. Дагэтуль кіроўца прыпаркаваў яго, але грузавік з'ехаў уніз.
Як паведамілі агенцтву «Кабар» у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Кыргызстана, узрост пацярпелых ад 9 да 16 гадоў.
У бальніцу шпіталізаваныя 7 дзяцей, яны знаходзяцца ў рэанімацыі, стан траіх ацэньваецца як цяжкі. У Сузакскай раённай бальніцы знаходзяцца 3 дзяцей, шпіталізаваны 8 дзяцей. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
На месцы надзвычайнага здарэння была аказана дапамога 11 дзецям, іх адправілі на амбулаторнае лячэнне.
Каментары