Грамадства

Жыхара Паставаў судзяць па некалькіх крымінальных артыкулах

На закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 2 траўня разглядае крымінальную справу палітзняволенага Яўгена Пеляхатага, якога абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Справу прызначаная разглядаць суддзя Кацярына Груда, піша «Вясна».

Першапачаткова было вядома пра абвінавачанні паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).

У ходзе следства да гэтых артыкулаў дадаліся:

  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)

У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, г. зн. у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічны разлад.

Яўгена Пеляхатага затрымалі на працы яшчэ 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжытыя «спецыяльныя сродкі і фізічная сіла», а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве. 

На другі дзень суд Ленінскага раёна Брэста абвінаваціў яго ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП РБ) і арыштаваў на 5 сутак. Пазней яго змясцілі ў СІЗА №6 Баранавіч, абвінаваціўшы ў напісанні некалькіх жорсткіх тэлеграм-каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў.

Каментары

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць