Свет1313

«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь

Станіслаў Жарын жорстка выказаўся пра суддзю, які запытаў палітычнага прытулку ў Беларусі.

Станіслаў Жарын. Скрыншот відэа в X

Дарадца прэзідэнта Польшчы Станіслаў Жарын мяркуе, што суддзя Томаш Шміт, які запытаў у Беларусі палітычны прытулак, стане зоркай прапаганды.

«Яго будуць прадстаўляць як чалавека з унутраных заходніх структур, які давярае хлусні расійскай і беларускай прапаганды. Такім чынам ён далучыўся да гібрыднай вайны супраць Польшчы. Гэта здрада Рэспубліцы Польшча», — напісаў Жарын у X.

Былы намеснік каардынатара польскіх спецслужбаў не ведае, ад чаго бяжыць Шміт.

«Раней падобныя дзеянні ў Польшчы здзяйснялі тыя, хто баяўся адказнасці за свае дзеянні. Ніхто ў здаровым розуме не ўцячэ ў Беларусь, каб стаць марыянеткай у руках Пуціна і Лукашэнкі», — адзначыў Жарын.

Ён назваў Шміта падлюкай і здраднікам.

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша #судья #беларусь #беларускаямова #нашаніва #лукашенко #кгб #минск ♬ Sun - Adrian Berenguer

Каментары13

  • Навошта
    06.05.2024
    Мне падаецца, неяк гучна рэагаваць на кейс гэтага Томаша не надта пасуе польскім палітыкам. Дробязь насамрэч -- усяго трэці фрык за ўвесь час збег з дэмакратыі і папрасіў прытулак у дыктатуры. Ды яшчэ і фрык з мутным бэкграўндам, запэцканы ў гісторыі са злівам кампрамату. Хай пі@дуе, як па мне. Хай зведае на ўласным досведзе, як лукашысты яго спачатку скарыстаюць у якасці гумовага вырабу, а потым выкінуць. Адчувальнага прапагандысцкага плёну рэжым з гэтага не атрымае. Таму Варшаве я б параіў супакоіцца, бо на на яе нервовую рэакцыю тут таксама разлік.
  • бывает и такое
    06.05.2024
    Былы намеснік каардынатара польскіх спецслужбаў не ведае, ад чаго бяжыць Шміт.

    думаю всё-таки из-за ответственности за взятки. В ближайшее время будет точно известно.
  • Гісторыя посьпеха жаўнера Чэчкі
    06.05.2024
    Палякі, ня трэба думаць, скраў, выпіў і самаходам да Беларусі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант5

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай4

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне5

Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць5

Беларуску прызначылі кіраваць замкам у Францыі1

Сікорскі: Вайну ва Украіне спыніць прасцей, чым канфлікт на Блізкім Усходзе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму3

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць