Грамадства

Палітвязень Андрэй Паротнікаў не прызнае віны ў «здрадзе дзяржаве»

Справа заснавальніка і кіраўніка аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog Андрэя Паротнікава рухаецца да суда. Пра гэта даведалася «Радыё Свабода» ад кампетэнтнай крыніцы, якая прасіла не называць яе дзеля бяспекі.

Палітвязень Андрэй Паротнікаў. Фота: Радыё Свабода

Паводле крыніцы «Радыё Свабода», Андрэя Паротнікава вінавацяць у здрадзе дзяржаве, але ён па-ранейшаму сваёй віны не прызнае. 

«Усе прыкметы такія, што следчыя дзеянні завяршаюцца і хутка будзе прызначаны суд», — паведаміў суразмоўца «Свабоды», але адмовіўся паведаміць дэталі, спаслаўшыся на захады бяспекі.

Пра ўмовы, у якіх трымаюць Андрэя Паротнікава, вядома няшмат. Крыніца паведаміла, што Андрэя выводзяць на прагулкі, ён атрымлівае перадачы і лістуецца са сваякамі.

«Са здароўем, здаецца, не так кепска, трымаецца», — дадаў суразмоўца.

Вайсковы аналітык Андрэй Паротнікаў быў арыштаваны ў сакавіку 2023 года, і з таго часу яго трымаюць у СІЗА КДБ. Пасля ягонага затрымання з афіцыйных крыніц стала вядома, што яго падазраюць у «здрадзе дзяржаве». За гэта Паротнікаву пагражае да 15 гадоў зняволення.

Паводле крыніц, доўгі час следчых дзеянняў па справе Андрэя Паротнікава з ягоным удзелам не вялося, але ў 2024 годзе следчыя актывізаваліся.

У верасні 2023 года беларускія праваабаронцы прызналі кіраўніка аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog Андрэя Паротнікава палітвязнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА10

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ3

Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі2

Новая прэзідэнтка Ірландыі хоча зрабіць ірландскую працоўнай мовай свайго офіса12

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках22

Навукоўцы знялі на відэа рыбіну, якая жыве на глыбіні больш за 8 тысяч метраў1

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой4

Новы дзіўны трэнд: маладое пакаленне скупляе звычайныя камяні — навошта?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць