Спорт44

НАК не будзе забараняць беларускім спартсменам удзельнічаць у Алімпіядзе-2024

Пра гэта заявіў Віктар Лукашэнка.

Віктар Лукашэнка. Скрыншот відэа

Кіраўнік НАК Беларусіі Віктар Лукашэнка не бачыць перашкод для ўдзелу беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе-2024 у Парыжы ў нейтральным статусе.

Па словах Віктара Лукашэнкі, гэтае пытанне аддадзена на водкуп самім атлетам, якія адабраліся на гульні, паведамляе Sputnik.

«На гэты момант мы не бачым вялікіх перашкод для ўдзелу нашых спартсменаў у Алімпіядзе. Мы аддаем гэта на водкуп спартсменам, калі яны вырашылі, бачаць, што гатовыя, і хочуць выступаць», — адзначыў кіраўнік НАК.

Пры гэтым Віктар Лукашэнка адзначыў, што ўсе спартоўцы ведаюць, што яны беларусы, што выступаюць за Беларусь, і «ў душы будуць спяваць гімн».

Беларускія спартоўцы на дадзены момант заваявалі 28 алімпійскіх ліцэнзій. Па словах Віктара Лукашэнкі, яны ўсе выступаюць на годным узроўні, і ў іх ёсць шанцы на алімпійскія медалі. Акрамя таго, кіраўнік НАК спадзяецца, што ліцэнзій стане больш. Лукашэнка адзначыў, што глядзіць на гульні з аптымізмам, а перад атлетамі ставіцца задача перамагчы.

Беларускія спартоўцы змогуць выступіць на Алімпіядзе толькі ў нейтральным статусе, без дзяржаўнай сімволікі. Да гульняў не дапусцяць атлетаў, якія падтрымлівалі вайну ва Украіне, а таксама тых, хто звязаны з войскам або сілавымі структурамі.

Каментары4

  • Алі Лампада
    16.05.2024
    У беларусаў гісторыю скралі, а тут абы мячык пакатаць. Можэ ўсё архівы КДБ адкрылі па зьніклым беларусам? Цікава пазіцыя неверагодных, якія таксама асабліва не выступаюць за адкрыцьцё архіваў, асабліва цікава пазіцыя з боку ліберальнай Расеі. Нешта навальністы як Крым не бутэрброд, ні гараць адрываць архівы ФСБ-КДБ
  • SANYAN
    16.05.2024
    Этот ара какое отношение имеет к спорту? Он хоть ногу выше пупа своего поднимет?
  • За правду
    16.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?44

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць