Грамадства11

Праз чатыры гады ў Пінску выявілі і асудзілі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў

Сяргей Кулеш прысуджаны да 4 гадоў зняволення.

Пінск, 9 жніўня 2020 года

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 29 красавіка вынес прысуд Сяргею Кулешу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца — пракурор Аляксандр Плескацэвіч.

Як піша «Берасцейская вясна», падрабязнасці прысуду сталі вядомыя з каментара пракурора Плескацэвіча пінскаму тэлеканалу. Пракурор пераказаў пазіцыю абвінавачанага: 9 жніўня 2020 года той прагаласаваў на выбарчым участку, вярнуўся дадому і шмат выпіў, пасля чаго «з цікавасці пайшоў паглядзець на мітынгоўцаў каля будынка гарвыканкама».

Што менавіта далей мужчына рабіў на пратэстах і па якіх матывах, ён нібыта не памятае.

Але на відэа трапіла тое, што абвінавачванне кваліфікавала наступным чынам: «прыняў актыўны ўдзел [у беспарадках], а менавіта сваімі дзеяннямі падтрымаў зладжаны пагром і накінуўся з іншымі пратэстоўцамі на міліцыянтаў».

У роліку пінскага тэлебачання не паведамляецца, з якой даты Кулеш змешчаны пад варту, але згадваецца, што сілавікі знайшлі мужчыну па відэа толькі ў 2024 годзе.

Суд прызнаў Сяргея Кулешу вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Такім чынам, Кулеш стаў 27-м чалавекам, каго асудзілі за пінскія пратэсты ў ноч на 10 жніўня 2020 года. Апошні вядомы да таго прысуд быў у красавіку 2022 года.

Частка з гэтых палітвязняў ужо адбыла прызначанае пакаранне і выйшла на свабоду.

Каментары1

  • Ноьэй
    18.05.2024
    Зброя Расеiская дапаможа
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах5

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»5

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай2

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам43

Лідар магілёўскіх фанатаў пасля сутак збіраўся ва Украіну па свабоду, а цяпер ён за Лукашэнку, ГУБАЗіК і Расію9

«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай

Кіраўніцтва Грузіі напісала Трампу абразлівы ліст, калі той заступіў на пасаду6

Камароўскі рынак чакае глабальная рэканструкцыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць