Гісторыя

Выйшла кніга пра службу беларусаў у польскім войску

Выйшла з друку кніга гісторыка Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў польскім войску (1919—1947), паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Гэта новае, папраўленае і дапоўненае выданне манаграфіі таго ж аўтара, якая ўпершыню з'явілася ў 2006 годзе і хутка разышлася. 

Кніга расказвае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і крыху пасля яе заканчэння.

Гэтае выданне — вынік шматгадовай працы ў архівах Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расіі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, змацаванае крывёй абодвух народаў.

Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Нямеччыны, Брытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, на Атлантычным акіяне. Ён даследуе таксама пасляваенны лёс гэтых людзей.

Кніга прысвечаная дзясяткам тысяч беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскіх вайсковых мундзірах, аднак працяглы час былі забытымі на бацькаўшчыне. 

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Варшаве 28 траўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць