Свет

У Вялікабрытаніі аб'явілі датэрміновыя выбары

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі пройдуць 4 ліпеня, заявіў прэм'ер-міністр Рышы Сунак па выніках пасяджэння ўрада 22 мая.

Рышы Сунак робіць заяву пра датэрміновыя выбары каля сваёй рэзідэнцыі пад дажджом. Фота: AP Photo/Kin Cheung

«Цяпер час для Вялікабрытаніі выбіраць сваю будучыню — вырашыць, ці хочам мы абапірацца на дасягнуты прагрэс ці рызыкнуць і апынуцца зноў у самым пачатку, без плана, без яснасці.

Раней сёння ў размове з Яго Вялікасцю каралём я папрасіў распусціць парламент. Кароль задаволіў гэтую просьбу, і ў нас будуць усеагульныя выбары 4 ліпеня».

Рышы Сунак адзначыў, што выбары ў Вялікабрытаніі пройдуць у той час, калі «свет стаў больш небяспечным, чым ён быў з часоў заканчэння халоднай вайны». Пагрозу глабальнай бяспецы і стабільнасці, з ягоных слоў, уяўляюць баявыя дзеянні ва Украіне і ўзмацненне «ісламісцкага экстрэмізму» на Блізкім Усходзе.

На ўсеагульных выбарах у Вялікабрытаніі фармуецца новы склад Палаты абшчын — ніжняй палаты парламента Вялікабрытаніі. Выбары праходзяць у 650 аднамандатных выбарчых акругах. У кожнай акрузе праходзіць галасаванне за кандыдатаў ад гэтай акругі.

Кіраўнік Кансерватыўнай партыі Рышы Сунак займае пасаду прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі з 25 кастрычніка 2022 года. Ён заняў яе пасля адстаўкі Ліз Трас, якая ўзначальвала ўрад усяго 44 дні. Наступныя планавыя выбары павінны былі б адбыцца да 28 студзеня 2025 года, папярэдні раз брытанцы галасавалі ў 2019-м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім14

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення12

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы20

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім14

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць