Ежа33

Крамбл з рэвенем і клубніцамі — рэцэпт

Крамбл з рэвенем — напраўду цудоўны, адзін з самых простых і смачных дэсертаў. Усё, вядома, дзякуючы спалучэнню кіслага з салодкім. Салодкі, храбусткі пясочны слой, а пад ім — кісла-салодкая сумесь з рэвеню і клубніц.

Strawberry crumble
Фота: dietomix.pl

Спатрэбіцца (на 4 порцыі):

Пясочны слой:

  • 150 г пшанічнай мукі
  • 100 г халоднага масла
  • 50 г цукру
  • 2 чайныя лыжкі ванільнага цукру

Як гатаваць:

  1. Прыгатуйце пясочны слой. Мяшайце муку, халоднае масла (нарэзанае невялікімі кавалачкамі) і два віды цукру да атрымання крошкі. Адкладзіце ўбок.
  2. Вымыйце рэвень, абрэжце канцы і нарэжце на кавалачкі таўшчынёй каля 1 см (рэвень не трэба чысціць).
  3. Клубніцы вымыйце, абсушыце і разатрыце. Буйныя клубніцы разрэжце на чвэрткі, а маленькія — напалову.
  4. У місцы змяшайце рэвень, клубніцы і цукар. Перакладзіце ў цеплатрывалую форму. Пасыпце крошкай.
  5. Выпякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы, пакуль крошка не падрумяніцца, каля 45 хвілін пры тэмпературы 180°C.
  6. Падавайце лепш за ўсё цёплым, з шарыкам ванільнага марожанага ці ўзбітымі вяршкамі.

Каментары3

  • Gorliwy Litwin
    09.06.2024
    Можа, Крамбамбул? Спрадвечна беларускі?
  • Acab
    09.06.2024
    Акабчык маленькі спрабаваў вымавіць "крамбл", але падвярнуў языка, моцна яго выцяў і цяпер на языку балючы гуз!
  • Acab, падступна адрэдагаваны
    09.06.2024
    Так, дзяўчаты, хто мне бессаромна рэдагуе камэнтары?! Сыду ад вас камэнтаваць, як ня вернеце першапачатковы выгляд, да іншых камуністаў на нью ёрк таймз ці сб сегодня

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні збілі журналіста Malanka Media15

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»21

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць