Свет1111

Польшча запатрабавала ў Беларусі выдаць забойцу польскага памежніка

Часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксея Панкраценку выклікалі ў МЗС Польшчы пасля смерці параненага на мяжы з Беларуссю памежніка. Ва ўручанай яму ноце пратэсту Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў.

Польскія памежнікі патрулююць мяжу на квадрацыклах

«Улічваючы тое, што злачынства адбылося на польскім баку мяжы, а таксама ў сувязі з расследаваннем, якое праводзіць пракуратура, МЗС таксама патрабуе ідэнтыфікацыі і выдачы падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна», — гаворыцца ў заяве.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракаментаваў апошнія падзеі на мітынгу «Грамадзянскай кааліцыі» ў Познані. Паводле яго слоў, «калі хтосьці прабіваецца з нажом праз плот праз дзяржаўную мяжу, б'е функцыянера польскай дзяржавы, памежніка, салдата, то гэта не бежанец, а звычайны бандыт».

«Мы патрабуем ад беларускіх уладаў высветліць асобу гэтага забойцы і перадаць яго польскім уладам у рамках расследавання, якое ўжо вядзе наша Міністэрства юстыцыі», — заявіў Сікорскі.

Раней стала вядома, што ў Польшчы памёр памежнік, які атрымаў нажавое раненне 28 мая ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя, калі мігранты спрабавалі прарвацца з тэрыторыі Беларусі. 

Каментары11

  • Крокам Руш
    06.06.2024
    Палякі нават відавочнага злачынцу Лукашэнку не могуць прызнаць злачынцам, а нешта патрабуюць. І гэта краіна НАТА, цьху!
  • Пачалі дзейнічаць
    06.06.2024
    Ну вось і палякі прачнулісь і пачалі рашучыя дзеянні.
    Лукашысты спужалісь і рагочуць.
  • Ёсік
    06.06.2024
    Не, яго зараз лукашыста героям зробяць, будзе разам са зьбеглым польскім судьдзёй езьдзіць і расказваць, як тутака ўсё добра.

Цяпер чытаюць

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання30

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны15

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»14

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года1

Сяргей Ціханоўскі: Які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША?32

Кіраўнік арганізацыі літоўскіх перавозчыкаў асабіста з'ездзіў у Беларусь, каб абмеркаваць сітуацыю з фурамі1

«Рэжым Беларусі не першы раз прыдумляе гісторыі». У Літве пракаментавалі гісторыю з дронам у Гродне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання30

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць