Меркаванні106106

Чаму многім не падабаецца Франак Вячорка?

У новым выпуску ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст даў сваю ацэнку дарадцы Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку.

Франак Вячорка. Фота з сацыяльных сетак

На пытанне, каго Дракахруст лічыць самай моцнай асобай у атачэнні Святланы Ціханоўскай, палітолаг назваў Франака Вячорку. Па яго словах, Вячорка — «вельмі эфектыўны, разумны чалавек».

«Мы яго ведалі як медыя-менеджара, медыя-адмыслоўца. На нашых вачах ён вырас у палітыка. Ён моцны палітык. Яго так усе ўспрымаюць».

Пры гэтым Дракахруст лічыць, што ключавыя рашэнні Ціханоўская прымае сама. Але, дадае ён, Вячорка назапасіў патэнцыял, які ён зможа скарыстаць незалежна ад таго, як пойдуць падзеі.

Чаму Франак Вячорка многім не падабаецца?

@tokbelarus «Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы» #беларусь #нашаніва #лукашенко #политика #жывебеларусь #белорусы #бчб ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Гэта зайздрасць, прычым зайздрасць да маладога, амбіцыйнага, эфектыўнага», — мяркуе Дракахруст. І дадае, звяртаючыся да зайздроснікаў і крытыкаў:

«Вы ж гэта месца не занялі. Як гаворыць герой у адной кнізе: «Няма дарогі свабоды. Дарога свабодная. Ты можаш ісці па ёй, калі можаш». Вось ён змог.

Прыехаў і сказаў: «Я прапаную свае паслугі». Яго паслугі былі прынятыя і аказаліся вельмі эфектыўнымі. Ну а іншым гэта не падабаецца. Іншыя, можа, хацелі б заняць гэта месца. Ну, не атрымалася. Здымаю капялюш перад ім».

Глядзіце цалкам:

Каментары106

  • Хмм
    08.06.2024
    мяркуе Дракахруст. І дадае, звяртаючыся да зайздроснікаў і крытыкаў:

    «Вы ж гэта месца не занялі. Як гаворыць герой у адной кнізе: «Няма дарогі свабоды. Дарога свабодная. Ты можаш ісці па ёй, калі можаш». Вось ён змог./
    Так і пра Лукашэнку можна сказаць: «Вы ж гэта месца не занялі. Вось ён змог».
  • Николай Сарафанов
    08.06.2024
    Ну сейчас посмотрим, сколько вечерка на ботоферму спустил
  • бабруйчанін
    08.06.2024
    Згодзен Дарога свабодна Шанец даецца кожнаму ні кожны яго выкарысоўвае.Нават ні бачыць ..Здзіўляюсь стрыманасці Франака пры адказах вытрымкі то..дохтар Шг то кухар Пр то палятолаг..то пасіянарый С.Б

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю38

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты9

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю38

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць