Грамадства22

Хрэнін: Сёння мы дзейнічаем на апярэджанне, павялічваючы гатоўнасць да ўжывання так званай зброі адплаты

Узброеныя Сілы Беларусі прымаюць удзел у другім этапе вучэнняў з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Міністр абароны Віктар Хрэнін выступіў з чарговаю ваяўнічаю заяваю з гэтай нагоды. 

Міністр абароны Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны

Паводле заявы Хрэніна, «кіраўніцтва заходніх краін вядзе бескампрамісную агрэсіўную палітыку ў галіне вайсковай дзейнасці», што «ўзмацняе градус напружанасці ў рэгіёне».

«Пасля няўдалых спробаў уцягнуць нас у эпідэмію каляровых рэвалюцый, задушыць эканамічнымі санкцыямі, некаторыя асабліва гарачыя галовы на Захадзе выношваюць планы прымянення ваеннай сілы супраць нашай дзяржавы», — заявіў Хрэнін.

Паводле міністра абароны, «прадстаўнікі некаторых краін робяць заявы аб дазволе нанясення ўдараў іх зброяй, якая перададзена Украіне, па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», а кіраўнік МЗС Літвы «фактычна заклікаў да нанясення ўдараў па ваенных аб'ектах Расійскай Федэрацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны». 

«Мы адсочваем і аналізуем усе гэтыя агрэсіўныя выпады, паслядоўна ўмацоўваем свой абарончы патэнцыял. І наш удзел у другім этапе вучэння Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі таму пацверджанне», — заявіў Хрэнін.

Паводле яго слоў, Беларусь гатовая ўжыць тактычную ядзерную зброю.

«Сёння мы дзейнічаем на апярэджанне, планава павялічваючы гатоўнасць да ўжывання так званай зброі адплаты. Як ніколі раней, мы поўныя рашучасці да рэагавання на любыя пагрозы, якія ствараюцца як для нашай краіны, так і Саюзнай дзяржавы», — сказаў ён.

Да гэтага ён дадаў, што Беларусь — мірная дзяржава, якая нікому не пагражае. 

Каментары2

  • Acab
    10.06.2024
    Спадару Хрэніне, мірная дзяржава гэта аксюмарон
  • НАТА - трапяшчы
    10.06.2024
    Гэтак і запішам - хрэнінскае вундэрваффэ.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-генсак НАТА заклікаў еўрапейскія аўтазаводы выпускаць замест аўтамабіляў танкі3

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка4

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла13

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць