У Брэсцкай вобласці пройдуць чатырохдзённыя антытэрарыстычныя вучэнні
З 10 па 13 чэрвеня 2024 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці пройдуць вучэнні «па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму», паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае
Анансуецца ўдзел у мерапрыемствах падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых дзяржаўных органаў.
Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне вайсковай тэхнікі, магчымае абмежаванне руху транспартных сродкаў.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары