Культура

На Sotheby's прадалі карціны Шагала і Суціна за мільёны даляраў

Амерыканскі аўкцыённы дом Sotheby's правёў таргі Modern Evening Auction і Modern Day Auction, падчас якіх былі прададзеныя ў тым ліку карціны беларускіх мастакоў Марка Шагала і Хаіма Суціна, паведамляе «Беларусь і свет».

Фрагмент карціны «Вірсавія» Марка Шагала. Sotheby's

У прыватнасці, напрыклад, палатно майстра з Віцебска пад назвай «Вірсавія» (Палатно, 1965 год) пайшло з малатка за 5 142 000 даляраў.

Твор яго ж рукі «Выхад на арэну» (Тэмпера, пілавінне, палатно, 1968-72 гады) прынёс 1 996 000 даляраў.

Малюнак «Майсей і Тора» (сангвіна, пастэль, гуаш, вугаль, тэмпера, папера, 1976 год) з ацэнкай 150 000 — 250 000 даляраў даў 165 100 даляраў, эскіз да літаграфіі «Зялёная рака» (гуаш, акварэль, пастэль, аловак, папера, 1974 год) прынёс 101 600 даляраў.

Самай дарагой прададзенай працай жывапісца са Смілавічаў стаў нацюрморт «Яблыкі, збан, крэсла і букет» (Палатно, каля 1916-17 гадоў) — 482 600 даляраў.

На другім месцы — яшчэ адзін яго нацюрморт «Белыя гладыёлусы ў вазе» (Палатно, каля 1919 года), рэалізаваны ў выніку за 393 700 даляраў.

Партрэт «Двое дзяцей» (Палатно, каля 1937 года) даў 317 500 даляраў, а пейзаж «Прагулка школьнікаў у Сіўры» (Алей, палатно, 1939) прынёс 177 800 даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму5

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы3

Леў Талстой атрымаў у падарунак з Пружанаў 100 кос і адну з іх павесіў у кабінеце1

Легенда пра святога Пятра Міронавіча48

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму5

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць