Грамадства77

За паўгода міліцыянеры «накрылі» 120 флэтаў, разагнаўшы 400 падлеткаў 

Гэтая статыстыка хвалюе Міністэрства адукацыі.

«Белпол» перадаў «Нашай Ніве» свежы ўнутраны дакумент Мінадукацыі, які ілюструе звычайна схаваную ад вачэй дарослых з'яву, на якую ў тым ліку кінуты сілы міліцыі, — флэты. 

«У бягучым годзе супрацоўнікамі інспекцыіі па справах непаўналетніх ужо выяўлена больш за 120 п'яных вечарынак. У іх прымалі ўдзел больш за 400 дзяцей, якіх перадалі бацькам. Да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё з падлеткамі алкаголю прыцягнуты 180 дарослых», — гаворыцца ў дакуменце.

Прыводзяцца некаторыя даныя аб тым, як за раз «накрывалі» вечарынкі з дзясяткамі вучняў школ і каледжаў, а ў некаторых выпадках знаходзілі наркотыкі. 

У выніку, дзяржава перакладвае абавязак па прафілактыцы паводзін школьнікаў на ўстановы адукацыі, настаўнікаў. Ім прапануюць уплываць на дзяцей і не дапускаць такіх актыўнасцяў. 

У той жа час, настаўнікі кажуць «Нашай Ніве», што, выкарыстоўваючы толькі інструмент перакананняў, немагчыма дабіцца выніку, таму што даступнасць алкаголю і наркотыкаў разам з адсутнасцю прасторы для рэальнай моладзевай актыўнасці і самарэалізацыі робяць задачу невыканальнай, а забавы моладзі — прадказальнымі. 

Дзяржава манапалізавала сферу моладзевых арганізацый, вынішчыўшы прыватныя рухі, а свае ўласныя зрабіўшы нафталінавымі і непрывабнымі. Самая вялікая моладзевая арганізацыя БРСМ з тысячамі «мёртвых душ» мае асноўнай задачай рабіць выгляд масавай падтрымкі Лукашэнкі моладдзю. 

Каментары7

  • Someone
    23.06.2024
    Пачуццё свабоды гэта адзін з неабходных чыннікаў для развіцця творчай асобы
  • Жэўжык
    23.06.2024
    Someone, флэты гэта не пра свабоду, а пра стадны інстынкт і “адчуць сябе дарослым”. Дарослыя сядзяць на сіньцы, а падлеткі імкнуцца паспрабаваць. Свабода - гэта калі круціш на чэлесе ўсе гэтыя быдла-парадыгмы.
  • Каліта
    23.06.2024
    Bhagawan, разумныя падлеткі не спаляцца на такой дураце. А ляхтарат падрастае

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня4

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

Інстытут сучасных ведаў у Мінску пракаментаваў паступленне Таццяны Буланавай7

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі34

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня4

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць