Грамадства1616

Прэс-сакратарка Лукашэнкі назвала тры прычыны масавых пратэстаў у 2020 годзе

Наталля Эйсмант у праграме «Скажынемаўчы» на «Беларусь-1» падзялілася сваёй версіяй бачання, чаму менавіта 2020-ы год быў напружаным і якія фактары на гэта паўплывалі.

Акцыя пратэсту 16 жніўня 2020 года сабрала да 400 тысяч чалавек. Фота: Наша Ніва

«Чаму менавіта 2020 год стаў такім?», — пацікавіліся вядучыя.

«Гістарычны кантэкст, гістарычны момант. Вельмі шмат усяго, і Лукашэнка аб гэтым шмат гаварыў. Тая ж пандэмія. Гэта найважнейшы фактар, які проста адцягнуў усеагульную ўвагу, а самае галоўнае — гэта ўвага Лукашэнкі. Ён таксама ў гэтым прызнаваўся, што ніякай палітычнай кампаніі, а толькі пагружанасць яго ў працэсы аховы здароўя. Лукашэнка кожны дзень займаўся менавіта гэтым. І тут ён меў рацыю. Хто б гэта прызнаў на сённяшні дзень? Яны (заходнія палітыкі) проста маўчаць!

Немагчыма не сказаць, што нашы людзі сталі значна больш самадастатковымі, атрымалі больш магчымасцяў. Ім цесна, хочацца вось гэтай самай «п'янлівай свабоды». Усё разам гэта паўплывала. Ну а мы ўсе недзе гэтыя моманты ўпусцілі.

Таксама расслабілі выбары 2015 года, калі на фоне падзеяў ва Украіне ў нас прайшло ўсё спакойна, як і павінна было быць.

«Лукашэнка сказаў: «Я абсалютна ў гэтым упэўнены, калі б 2020 года не было ў нашым жыцці, яго трэба было б прыдумаць», — рэзюмавала Наталля Эйсмант.

Каментары16

  • Проста жыхар
    28.06.2024
    Паважаная рэдакцыя, годзе ўжо кожны раз перадрукоўваць трызненне гэтай ..укі.
  • Прычына ад Народа Лукаваму Бандыту
    28.06.2024
    Первая прычына - гэта ты,
    А ўтарая - ўсе тваі мячты,
    Трэцья - гэта ўсе тваі слава,
    Я ім не паверыл ядва.
  • Ёсік
    28.06.2024
    Эйсманты, маркаў, тур ды астатнія ср.калізы, ёсьць адна прычына, не шукайце іншых: дырэктар саўгаса ўсіх проста за.баў, і вас таксама, але вы баязьліўцы ля начовак.

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць