Грамадства44

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў

Лукашэнка падчас выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 3 ліпеня, раскрыў падрабязнасці нядаўняга абмену ўкраінца Міколы Швеца, які абвінавачваўся ў выкананні дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах.

Мікола Швец

Напачатку Лукашэнка, як часта робіць, паспрабаваў усяляк маргіналізаваць значэнне гэтага абмену. Ён прыкінуўся, што нібыта ён пры сваім працоўным графіку нават не надаваў гэтаму ўсяму ўвагі, і «нават неяк не звярнуў увагу ў сацыяльных сетках» на гэта пытанне. Маўляў, звычайная праца, «ідзе складана, цяжка, але ўсялякае бывае. Людзі трапляюць і там у палон, і тут. У расіян на парадак больш палонных. Ва Украіны значна менш».

І толькі пасля таго нарэшце выклаў сваю інтэрпрэтацыю таго, што адбылося:

«Але калі б нашы збеглыя (вось звярніце ўвагу) не заўважылі, што «знік» чалавек, Швец, які спрабаваў падарваць расійскі разведвальны самалёт у Мачулішчах. Памятаеце. На працягу двух дзён, правёўшы аперацыю, мы «нейтралізавалі» яго і яго саўдзельнікаў. «Прапаў». Натуральна, яны яго знайшлі ва Украіне: «Ах, абмянялі! Як так абмянялі?»

Дык вы радуйцеся, што ваш чалавек сёння ва Украіне. Я не ведаю, вольны, не вольны … напэўна, вольны. Бацькі яго, дыверсанта, сустрэлі. Усё было проста. Ніякія святары ў гэтым не ўдзельнічалі.

Гэта была просьба прэзідэнта Расіі: калі ёсць магчымасць, дапамагчы вызваліць вядомага святара Іанафана. Украінцы да нас з гэтай просьбай звярнуліся. Я Пуціну кажу: «Што будзем рабіць? Ваша рашэнне?» Таму мы гэтага чалавека аддалі ва Украіну, яны нам аддалі святара», — раскрыў падрабязнасці Лукашэнка.

Тым самым Лукашэнка пацвердзіў версію, што Міколу Швеца абмянялі на мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага УПЦ Маскоўскага патрыярхата Іянафана (Анатоля Ялецкіх). 23 чэрвеня ён нечакана з'явіўся на набажэнстве напярэдадні свята Святога Духа ў Мінску ў Свята-Духавым кафедральным саборы разам з беларускім экзархам Веніямінам.

Мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Іянафан з Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату быў асуджаны ў Вінніцы ва Украіне ў жніўні 2023-га за апраўданне расійскай агрэсіі на пяць гадоў зняволення. Паводле версіі следства, ён распаўсюджваў сярод вернікаў прарасійскія ўлёткі і размясціў на сайце епархіі артыкул, у якім заяўляў пра вяршэнства Маскоўскага патрыярхату.

Каментары4

  • 02.07.2024
    Яго пуцін стоячы на каленьках прасіў )
  • Карацей, халуй і кропка
    02.07.2024
    “Я Пуціну кажу: «Што будзем рабіць? Ваша рашэнне?». Лукашэнка - крамлёўскі халуй, зробіць усё што пуціна скажа, выканве любое яго рашэнне
  • Шуба качанавай
    02.07.2024
    Не просьба, а загад кіраўніка!

Цяпер чытаюць

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры2

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Як на запраўках кінуліся выконваць загад Лукашэнкі ФОТЫ27

У Расіі пасля ўдараў дронаў гараць Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самары і газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу3

Лявон Халатран адкрыў з камандай бістро-бар у Варшаве — чым будуць здзіўляць?

Беларусу ў рэшце трапіла незвычайная манета. Яна каштуе значна даражэй за намінал1

Чаму так шмат «срачыкаў» у апазіцыі і што з імі рабіць? Дзядок адрэагаваў на канфлікты ў дэмакратычным руху32

«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры16

Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі да калоніі за Гаюна і «здраду дзяржаве»

Журналісты падлічылі, колькі спатрэбілася б часу Расіі пры цяперашніх тэмпах на поўную акупацыю Украіны16

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры2

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць