Грамадства1515

«Людзі, я вярнулася ў СССР. Яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!» Блогерка абурылася начной чаргой у падатковую

Індывідуальныя прадпрымальнікі ноччу дзяжураць пад падатковымі. Праблема ўзнікла праз змены ў Падатковым кодэксе.

Скрыншоты відэа

З 1 ліпеня 2024 года ўсе падатковыя дэкларацыі прымаюцца толькі ў электронным выглядзе: для ІП абавязковым стала падключыцца да сістэмы электроннага дэкларавання і атрымаць электронны ключ. Раней іпэшнікі маглі рабіць гэта па жаданні (але шмат каму прыходзілася падключацца да сістэмы добраахвотна-прымусова, бо на гэтым настойвалі падатковыя інспектары).

Пра складаную сітуацыю ў тыктоку распавяла абураная блогерка пад нікам MamaClub.by.

— Начныя дзяжурствы ў падатковай. Людзі, я вярнулася, здаецца, у Савецкі Саюз. Сёння раніцай я запісалася ў чаргу — гэта ў час электронных чэргаў. Чаму я раніцай не магу прыйсці, узяць талончык і прайсці?

Жанчына растлумачыла, што людзі, якія стаяць у чарзе пад падатковай, пачалі весці свой спіс — туды яна запісалася. У 18.00 ёй прыйшлося зноў прыехаць на месца і чакаць 37 хвілін толькі дзеля таго, каб яе адзначылі ў гэтым спісе (бо інакш яна б згубіла месца ў чарзе).

— За цэлы дзень падатковая прыняла ўсяго дваццаць чалавек, каб даць электронны ключ. Дваццаць! Людзі, у вас чэргі, а вы прымаеце дваццаць у дзень?! Дык вось, першыя дваццаць чалавек у спісе, якія пойдуць заўтра, будуць усю ноч дзяжурыць. Таму што ствараюцца нейкія левыя спісы.

Блогерка падкрэсліла, што ранкам яе нумар у чарзе быў 120. Калі ўсё будзе добра, яна падасць дакументы на атрыманне электроннага ключа толькі праз тыдзень — у наступную пятніцу.

— Гэта калі не ўзнікнуць яшчэ нейкія дадатковыя спісы, калі яшчэ нешта не зменіцца за гэтыя пяць працоўных дзён. Гэта значыць, я кожны дзень буду ездзіць у падатковую, потым начное дзяжурства стаяць тут, замест таго, каб спаць. Вы чаго, людзі?! Я заплаціла яшчэ 170 рублёў за гэты кашмар! Я ўвогуле не разумею, што адбываецца. Проста трэш.

За 16 гадзін ролік у тыктоку набраў 110 тысяч праглядаў. У каментарыях аўтарцы раяць пашукаць варыянты падаць дакументы не ў Мінску, а недзе ў іншым горадзе, дзе чэргі менш.

Каментары15

  • Ганьба канешне
    05.07.2024
    Гэтыя рабы яшчэ i у чарзе стаяць каб утрымлiваць фашысцкi рэжым, якi жах
  • Kotya
    05.07.2024
    Это вроде уже не первый месяц такое. Странно, что не сделали посредника, который продаст место за 500 руб, это в Беларуси известный бизнес. Или сама налоговая введет еще +300 р за рассмотрение документов за пару дней. Все для любимого народа и ип)
  • Васіль-прадпрымальнік
    05.07.2024
    Калі ў цывілізаваным свеце электронны лічбавы подпіс - гэта па першае сродак зніжэння адміністрацыйных выдаткаў для бізнэса і дзяржавы, то ў лукашэнкаўскай Беларусі - гэта сродак штучнага узбагачэння каламутных структур. Г.з. НЦЭП атрымаў манаполію ад рэжыма на выданне ЭЛП. Чаму для эканамічных суб'ектаў яны выдаюць ЭЛП толькі на 2 гады, у тый час як банкі выдаюць яго на 5 і болей гадоў - незразумела. Пытанне коштаўтварэння на ЭЛП - таксама вялікая загадка. Навошта патрэбны дадатковы (і зноў платны) атрыбутны сэртыфікат для ФСАН (калі УНП адназначна транслюецца ў УНПФ нават праз вэб-сэрвіс ФСАН) - таксама не зразумела.
    Гэта не гаворачы аб няспынным ціску на малы бізнэс - маўляў грошаў рэжыму не стае. Але аб скарачэнні бюджэтных выдаткаў на прапаганду і карнікаў - моўчкі. І аб змаганні з карупцыяй найвышэйшага дзяржаўнага ўзроўню - таксама моўчкі (дзякуючы Белполу, БРЦ і Бюро беларусы ўсё больш ведаюць, як адбываецца крадзеж бюджэтных грошаў).
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў11

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Данецку ваду ўключаюць па вечарах раз на тры дні13

Беларус Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы11

Упершыню за доўгі час навукоўцы сфатаграфавалі дзіцянят снежнага барса ФОТЫ

ЗША паставяць зброю найперш тым саюзнікам, якія аддадуць свае запасы Украіне3

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў11

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць