Грамадства11

У Мінску створаць парк на зямлі, вывезенай з будаўніцтва метро

У Маскоўскім раёне Мінска на вуліцы Громава ў гэтым годзе пачнуць рабіць новую зону адпачынку. Для гэтага выкарыстоўваюць грунт, выняты пры будаўніцтве новай лініі метро, паведаміла «Мінск-Навінам» кіраўніца раённай адміністрацыі Таццяна Калядка.

Грунт вывезуць на пляцоўку ў межах вул. Громава — Ясеніна — Слабадскі праезд — вул. Слабадская пасля таго, як пачнецца запуск тунэлепраходнага комплексу «Алеся».

Калі яр, які там ёсць цяпер, выраўняюць, у гэтым месцы пачнуць будаваць сквер са скейт– і варкаўтпляцоўкай і вела— ды танцавальнай вулічнай зонай. Зімой жа там плануюць уладкаваць лыжную трасу.

Праект будаўніцтва ўжо ўзгоднены, ягоная экспертыза завяршаецца. Хутка пачнецца ўзвядзенне інжынерных камунікацый, а потым плошчу будуць засыпаць зямлёй.

У выніку, як плануецца, будзе створаны незвычайны рэльеф у выглядзе насыпных пагоркаў. Дарэчы, таму і ўвесь парк будзе называцца «Муравіцкія пагоркі».

Назва ўзнікла ад таго, што, як сцвярджае Таццяна Калядка, калісьці ў гэтым раёне быў лес, дзе працаваў ляснічы Муравіцкі, «пра добрыя справы якога складалі легенды».

Каментары1

  • жена протасевича ведьма
    10.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках12

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ вінаватым прызналі веласіпедыста? Развязка здарэння ў Мінску1

Сіціхаусы, клубныя дамы, жыццё ў стылі хюге: у Тарасаве пад Мінскам пачынаюцца продажы кватэр у новым комплексе1

Ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева4

«Гэта называецца «адпіска». «Савушкаў» адказаў на скаргу адносна паўпустых упаковак4

Былога камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне Суравікіна саслалі ў Алжыр

Аліментшчык і рабочы з адміністратыўкай за п'янства. Стала вядома яшчэ пра двух беларусаў, якія ваююць за «рускі свет»

«Эксперымент завершаны». Кір Стармер абвясціў пра абмежаванне іміграцыі ў Вялікабрытанію6

Пад Варшавай затрымалі беларуса, які трымаў вялікую партыю выбухоўкі1

Канфіскаваную машыну блогера Павука прадаюць за смешную цану8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках12

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць