Грамадства88

Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан

Там кіраўніку Адміністрацыі распавялі пра партызанскі рух падчас Другой сусветнай вайны.

Фота: Гомельшына афіцыйна

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты адправіўся з рабочым візітам у Гомельскую вобласць, сур'ёзна пацярпелую ад урагану.

Аднак спачатку Круты паехаў не ў пацярпелыя раёны, а ў памятную зону «Рубеж» на мяжы Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў, піша прэс-служба кіраўніка Гомельскай вобласці.

Там чыноўнік усклаў кветкі да мемарыяльнага знаку ў гонар воінаў-вызваліцеляў. Таксама для Крутога правялі экскурсію, падчас якой распавялі пра партызанскі рух, акупацыю і аперацыю «Баграціён».

Пасля экскурсіі Крутому паказалі некаторыя наступствы ўраганнага ветру.

Афіцыйныя СМІ паведамляюць, што Круты плануе наведаць шэраг вытворчых і сацыяльных аб'ектаў у Лельчыцкім, Мазырскім і Калінкавіцкім раёнах.

Нагадаем, на выходных па поўдні Беларусі прайшоў магутны ўраган. Больш за 100 тысяч чалавек на некалькі дзён засталіся без святла і вады, было паралізаванае жыццё ў буйным райцэнтры — Мазыры.

@nashaniva Вялікія праблемы з вадою ў Мазыры засталіся #мозырь #мазыр #райцентр #калинковичи #гомель #могилев #вода #электричество #гомельскаяобласть #беларусь #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

Каментары8

  • Гамяльчук
    17.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Amatar
    17.07.2024
    У працоўны час па музеях шастае, за ўваходны білет ня плоціць. Хацеў бы я такі адпачынак, як ён працу.
    Ды й уся там кодла такая - на халяўку за кошт народа. А народ нават на простую забастовачку баіцца адлучыцца...
  • PR на памерлых
    17.07.2024
    PR на памерлых , усё як ў маскоўскай ардзе, глядзяць на народ як на быдла. ну так , наш народ (нацыя ) не жадае вяртацца ў ВКЛ, будзе як ў ардзе усё , пацёмкенскія вёскі , прыгоннае права , ГУАЛАГ

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры22

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры22

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць