Грамадства

Знак бяды для СМІ

«Дакумент нельга сёння ўспрымаць як нешта цэльнае. Да 1 траўня будзе прыняты шэраг актаў, прапановаў Саветам міністраў, у якіх гэтыя цьмяныя на сёння моманты будуць больш дакладна прапісаныя»,

— заявіла старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна падчас прэс‑канферэнцыі 8 лютага.

Прэс-канферэнцыя ладзілася Беларускай асацыяцыяй журналістаў з нагоды падпісання Лукашэнкам указа «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт»:

«Мяне больш за ўсё трывожыць тое палажэнне ва ўказе, у якім гаворыцца, што Аператыўна‑аналітычнаму цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта сумесна з Міністэрствам сувязі даручана распрацаваць парадак абмежавання доступу да сайтаў», — падкрэсліла Жанна Літвіна.

У новым законе Аператыўна‑аналітычны цэнтр мае права займацца аператыўна‑вышуковай дзейнасцю, мае права кантраляваць перапіску.

«Уступіць у сілу механізм вельмі сур’ёзны і непрадказальны ў барацьбе з інфармацыяй той якая не падабаецца»,
— мяркуе старшыня БАЖ.

«Мы за плячыма маем досвед прымянення закону аб экстрэмізме. Калі інфармацыйныя матэрыялы, дыскеты і кнігі, і нават часопіс «ARCHE», зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі, ‑‑ маглі стаць падставай для завядзення судовай справы. Усё гэта можа выплыць і ў нашай сітуацыі, падчас выбарчай кампаніі», ‑‑ выказала заклапочанасць Жанна Літвіна.

Апроч новага закону, Беларуская асацыяцыя журналістаў нагадвае і пра іншыя ўжо знаёмыя беларусам знакі бяды. Неўзабаве пачнуцца выбарчыя кампаніі, перадусім, кампанія па выбарах прэзідэнта. Не выключана, што незалежныя СМІ зноў зазнаюць моцны ціск. Прыкладам, у 2001 г. пасля выбараў знікла амаль палова грамадска‑палітычных незалежных газетаў. Адны зачыняліся пад прымусам, іншыя вымушаны былі самі заканчваць сваю дзейнасць.

Пасля кампаніі 2006 года 19 грамадска‑палітычных газет былі пазбаўлены магчымасці распаўсюджвацца ў сістэмах распаўсюду Белпошты і Белсаюздруку, падкрэсліваюць у БАЖы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас2

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Слоніме пачалі класці ў каўбасу разам з мясам бульбу9

«Ездзяць на люксовых аўто, а 30 рублёў шкада». Галоўрэд раёнкі паскардзіўся, што ніхто не хоча падпісвацца на газету36

ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора2

АўтаВАЗ паказаў новы красовер Lada Azimut. Што за ён і калі будзе ў продажы4

Амерыканскую настаўніцу абвінавачваюць у 50 сэксуальных кантактах з вучнем. З іх 45 — непасрэдна ў школе14

У Мінск прыляцеў самалёт расійскіх спецслужбаў2

Вядомы анлайн-перакладчык больш не працуе ў Беларусі3

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас2

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць