Свет11

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго генерала з Мінабароны — ужо пятага па ліку

Акрамя таго, затрыманы дырэктар парку расійскай арміі «Патрыёт».

Уладзімір Шэсцераў. Фота: Мінабароны

У Расіі затрымалі генерал-маёра Уладзіміра Шэсцерава, які займае пасаду намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення інавацыйнага развіцця Мінабароны Расіі. Яго затрымалі разам з дырэктарам парку «Патрыёт» Вячаславам Ахмедавым. 

Паводле версіі следства, Ахмедаў і Шэсцераў разам з саўдзельнікамі датычныя да крадзяжу бюджэтных сродкаў, выдзеленых на забеспячэнне дзейнасці і функцыянаванне парку «Патрыёт», піша «Медуза».

У расійскім Следчым камітэце мяркуюць, што сума крадзяжоў на дзяржзакупках склала больш за 40 млн расійскіх рублёў (460 тысяч даляраў).

Парк «Патрыёт» быў створаны па рашэнні тагачаснага міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу ў 2014 годзе. На тэрыторыі парку размешчаныя музеі, «партызанская вёска», зона рэканструкцыі гістарычных падзей, выставачны цэнтр і галоўны храм УС РФ.

Шэсцераў стаў ужо пятым затрыманым генералам з каманды экс-міністра абароны Сяргея Шайгу. Сярод затрыманых раней — былы намеснік кіраўніка Мінабароны Цімур Іваноў, начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны Юрый Кузняцоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення сувязі Мінабароны РФ Вадзім Шамарын і былы камандуючы 58-й арміяй Іван Папоў.

Іванова, Кузняцова і Шамарына абвінавацілі ў атрыманні хабараў, Папова — у махлярстве.

Каментары1

  • Янка
    05.08.2024
    Што тычыцца парку Патрыёт - наўрадці там абыйшлося без адчувальных ганарараў для ТАА "РПЦ" і яе CEO Гундяева. Прынамсі буйнаадкатны комплекс сам сабе не асвяціць.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць