Аўто22

У Мінску з'явіцца сайт, дзе можна будзе браніраваць платныя паркоўкі

У сталіцы плануюць запусціць лічбавы сэрвіс для кіравання парковачнай прасторай. Як піша БелТА, праектам займаецца арганізацыя «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».

Па словах генеральнага дырэктара аб'яднання Андрэя Зыранава, гэта будзе сайт, на якім можна будзе зарэзерваваць любое месца і на платнай паркоўцы, і на ахоўнай стаянцы.

— Будзе дадзена магчымасць адразу аплаціць, атрымаць навігацыю. Пры неабходнасці адкрыецца шлагбаум або інспектар паркоўкі будзе ведаць, што месца аплачана.

Таксама на сайце можна будзе пакінуць заяўку на ўтылізацыю транспарту, які не эксплуатуецца, паведаміць аб парушэннях правілаў паркоўкі і стаянкі. Яшчэ адна карысная опцыя сэрвісу — з яго дапамогай можна будзе даведацца, куды эвакуіравалі аўтамабіль за парушэнні.

Як распавёў Андрэй Зыранаў, цяпер «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» рыхтуюць тэхнічны пашпарт гэтага праекта. У аб'яднанні разлічваюць у 2025 годзе атрымаць сродкі на рэалізацыю праекта з інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама.

Каментары2

  • Камунальнік Манапаліст
    06.08.2024
    Любы Мянчук, ты не пераймайся, я траву, ажно пясок падлятацьме, пакашу пад тваім вакном а шостай раніцы, здам цябе, што маеш фіранкі экстрэміскага колеру ці там бяз пашпарту жывеш (заўважу, як спраўджацьму грубку ў тваёй хаце).
    А сайт з браняваньнем працавацьме кепска і недакладна.
    Але галоўнае, што ў нас няма прапежных капіталістычных прыватных вуліцаў.
  • Камунальнік Манапаліст
    06.08.2024
    Разьлічваем атрымаць сродкі з фондаў выканкама

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць