Свет44

ЗША прапануюць Мадура адмовіцца ад улады ў Венесуэле ў абмен на гарантыі бяспекі

ЗША робяць спробы прымусіць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура адмовіцца ад улады ў абмен на амністыю, піша «Медуза» са спасылкаю на The Wall Street Journal.

Нікалас Мадура. Фота: AP Photo / Matías Delacroix

Суразмоўцы выдання распавялі, што ў адміністрацыі Байдэна абмяркоўваюць пытанне аб памілаванні Мадура і яго памочнікаў, якіх Мінюст ЗША абвінавачвае ва ўдзеле ў наркатрафіку і ў пастаўках какаіну ў краіну.

Па словах адной з крыніц WSJ, Вашынгтон «выклаў на стол усё», каб пераканаць Мадура сысці да заканчэння яго тэрміну ў студзені. Іншы суразмоўца выдання кажа, што ЗША будуць гатовыя даць гарантыі не пераследваць Мадура і яго памочнікаў з мэтай экстрадыцыі.

У 2020 годзе ЗША аб'явілі ўзнагароду ў памеры 15 мільёнаў долараў за інфармацыю, якая прывядзе да арышту і асуджэння самога Мадура, і яшчэ 10 і пяць мільёнаў за інфармацыю аб яго хаўрусніках. Іх абвінавацілі ў наркатэрарыстычнай змове і ў змове з мэтай увозу какаіну ў ЗША.

ЗША ўжо прапаноўвалі Мадура амністыю падчас сакрэтных перамоваў у горадзе Доха ў 2023 годзе, але ён адмовіўся абмяркоўваць умовы, на якіх мог бы пакінуць сваю пасаду, распавялі крыніцы WSJ. Адзін з суразмоўцаў выдання, блізкі да рэжыму ў Венесуэле, сказаў, што пазіцыя Мадура з таго часу не змянілася.

Сам Мадура сцвярджае, што адкрыты для перамоваў, калі Вашынгтон праявіць да яго павагу. У астатнім, як ён заявіў на сваёй прэс-канферэнцыі 9 жніўня, ён просіць ЗША «не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Венесуэлы».

Як адзначае The Wall Street Journal, перамога Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША можа сарваць перамовы з Мадура, калі Трамп адновіць сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Венесуэлы, якая заключалася ў тым, што яго адміністрацыя адмяніла нафтавыя санкцыі і падтрымала ценявы ўрад краіны з мэтай звяржэння рэжыму.

29 ліпеня Нацыянальная выбарчая рада Венесуэлы абвясціла, што прэзідэнцкія выбары ў краіне выйграў дзейны кіраўнік краіны Нікалас Мадура з 51,2% галасоў. Кандыдат ад апазіцыі, 74-гадовы Эдмунда Гансалес, атрымаў, паводле падлікаў рады, 44,2% галасоў.

Апазіцыя з вынікамі не пагадзілася. Сабраныя ёй даныя паказалі, што Гансалес выйграў амаль 38 працэнтных пунктаў, набраўшы 7,3 мільёна галасоў супраць 3,3 мільёна галасоў у Мадура.

Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў у Каракасе і іншых гарадах Венесуэлы пачаліся пратэсты. Паліцыя і вайскоўцы прымянілі супраць пратэстуючых слёзацечны газ і гумовыя кулі. Па даных Reuters, падчас дэманстрацый загінулі не менш за два чалавекі. Мадура заявіў, што ў Венесуэле «зноў робіцца спроба здзейсніць дзяржаўны пераварот фашысцкага і контррэвалюцыйнага характару».

Каментары4

  • Acab
    11.08.2024
    Нафтавыя санкцыі супраць Вэнэсуэлі Трамп ўводзіў, а адмяняў ўжо Байдэн, а сёлета ў траўні аднавіў
    Камсамольская Мэдуза заблыталася ў адмоўных часьціцах і назвала агрэсыўнай палітыкай адмену санкцыяў, а НН мэханістычна калькуе старэйшага брата, які няздатны перакласьць з амэрыканскага старэйшага брата ўольстрыта часопісу
  • Не сыйдзе
    11.08.2024
    Колькі шанцаў, што сіняпалы мадура пагодзіцца проста сысці па волі народа? Нуль. Гэта як крэйзануты лукашэнка - "любімую не аддают".
  • Режим
    12.08.2024
    Как Януковощу гарантии?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць