Грамадства88

«Гэта паводзіны дробнага крымінальніка, якога трэба браць за шкірку». Армянскі палітолаг пра Лукашэнку і яго выказванні

Апазіцыя Арменіі запатрабавала разрыву дыпламатычных адносін з Беларуссю «да зняцця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі пра Арменію ў інтэрв'ю тэлеканалу «Россия», дзе ён заявіў, што «армяне нікому не патрэбныя».

Калаж: «Свабода»

Апазыцыйныя палітыкі Арменіі прапануюць «разарваць усе двухбаковыя дамовы зь Беларусьсю, уключаючы пагадненьне аб бязьвізавых паездках грамадзян», і «лічыць немагчымым знаходжаньне ў адным вайсковым саюзе і эканамічнай і мытнай прасторах зь Беларусьсю і неадкладна выйсьці з АДКБ, ЭАЭС і СНД». А амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі.

У эфіры «ПіКа Свабоды» заявы Лукашэнкі і рэакцыю на іх у Армэніі камэнтуе палітычны экспэрт Рубэн Мэграб’ян.

«Мы не пакрыўдзіліся. Мы проста ўзважылі ўсё сказанае і ацанілі як належыць. Гэта выходзіць за рамкі палітыкі, дыпляматыі, этыкі. Гэта паводзіны дробнага крымінальніка, якога трэба проста браць за шкірку, так, як прафэсійныя паліцыянты. Кайданкі і ізаляваць ад грамадзтва. Мы гэта зрабілі па-свойму, каб паказаць дробнаму крымінальніку ягонае месца», — кажа Мэграб’ян.

На ягоную думку, добрых адносінаў з Лукашэнкам у Армэніі няма ўжо шэсьць гадоў. Усё зьмянілася пасьля таго, як Лукашэнка падтрымаў Азэрбайджан у вайне супраць Армэніі, кажа экспэрт.

«Адна зь ягоных заяваў, зробленая ў Азэрбайджане, прывяла да таго, што Армэнія прыняла рашэньне зьнізіць узровень дыпадносін зь Беларусьсю. Але гэта не дайшло да адрасата. Ён вырашыў працягваць. На жаль, наш МЗС пакуль не адрэагаваў. Але адрэагавалі мы, так, як палічылі патрэбным».

Дэмакратычныя сілы Армэніі таксама рэкамэндавалі запрасіць у Ерэван зь візытам «выбраную прэзыдэнтку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую». У сваім допісе на X палітык выказала падтрымку армянскаму народу.

«Мы цудоўна ацэньваем словы Ціханоўскай, дзякуем ёй за гэта і салідарызуемся з законна абранай прэзыдэнткай Беларусі. Яе візыт у Ерэван цалкам рэальны. Яна мае мандат ад беларускага народу, а Армэнія — частка свабоднага сьвету. А там яе ўжо ня раз віталі. Было б правільна, і маральна, і палітычна, каб запрашэньне было і ад Ерэвану». — кажа Рубэн Мэграб’ян.

Каментары8

  • Абу
    22.08.2024
    Армянскае радыё шэсць год маўчала і ўрэшце прамовіла: "Прагучала перадача для глухіх і гэта... мы цяпер ня любім дыктатара Лукашэнку"
  • Egyptian
    23.08.2024
    бабруйчанін, дарэчы пра бочку. Коліна бочка дагэтуль ляжыць у армянскай пячоры і чакае вяселля "прынца".
  • Алесь
    23.08.2024
    Они не только поздравили лукашенко с победой,но и санкционировали и участвывали в подавлении протестов в Казахстане. Они еще те шкуры.
    Хотя мне приятно,что белорусское посольства закидывают яйцами,но обольщаться насчет армян нельзя.

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну21

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава18

«Баюся, ноччу могуць пачацца марадзёрствы». Беларусы Іспаніі і Партугаліі расказалі, як перажываюць глабальны блэкаўт5

У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі5

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі аказалася пшыкам14

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява1

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам35

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца2

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА1

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну21

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць