Кіно44

Іэна Мак-Келена паклікалі сыграць Гандальфа ў новую экранізацыю «Валадара Пярсцёнкаў»

85-гадовы акцёр просіць кіношнікаў не марудзіць, зважаючы на свой паважны ўзрост.

Іэн Мак-Келен у ролі чараўніка Гандальфа ў фільме «Хобіт: Нечаканае падарожжа». Кадр з фільма

Яшчэ ў чэрвені брытанскі акцёр, які сыграў чараўніка ва ўсіх папярэдніх фільмах па творах Джона Р. Р. Толкіна, намякаў у інтэрв'ю The Times, што чуў пра новую экранізацыю і быў бы зацікаўлены ў вяртанні да сваёй улюбёнай ролі. «Калі яшчэ буду жывы».

Цяпер у інтэрв'ю The Big Issue Мак-Келен распавёў, што яму ўсё ж прапанавалі гэтую ролю.

«Цікаўнасць да «Валадара Пярсцёнкаў» і не думае згасаць. На жаль, не магу сказаць больш за гэта. Зусім нядаўна мне сказалі, што з'явяцца новыя фільмы і Гандальф там фігуруе, таму яны вельмі спадзяюцца, што я яго сыграю.

Калі менавіта? Не ведаю. Што там са сцэнарам? Яго яшчэ не напісалі. Так што лепш ім не марудзіць», — падзяліўся акцёр.

Эндзі Сёркіс, які праславіўся дзякуючы ролі Голума ў «Валадары Пярсцёнкаў», вырашыў самастойна зняць фільм пра героя, якому ўсім абавязаны.

У маі Warner Bros. Discovery анансавала, што акцёр і кінарэжысёр Эндзі Сёркіс, які выканаў у арыгінальнай трылогіі ролю Голума, зрэжысуе першы з двух запланаваных поўнаметражных фільмаў. Плануецца, што першы фільм пад працоўнай назвай «Валадар Пярсцёнкаў: Паляванне на Голума» выйдзе ў кінапракат у 2026 годзе.

Над сцэнарам фільма будуць працаваць Фрэн Уолш і Філіпа Боенс, якія былі сааўтарамі арыгінальнай трылогіі, а таксама Фібі Гітынс і Арці Папагеоргіу, сцэнарысты анімацыйнага фільма «Валадар Пярсцёнкаў: Вайна рахірымаў» (The Lord of the Rings: The War of the Rohirrim), прэм'ера якога адбудзецца 11 снежня 2024 года. Прадзюсарам новай экранізацыі выступіць сам Пітэр Джэксан, аўтар арыгінальнай трылогіі. 

Анімацыйны фільм «Валадар Пярсцёнкаў: Вайна рахірымаў» выйдзе ў канцы гэтага года. Кадр з фільма

Мак-Келен выконваў ролю Гандальфа ва ўсіх арыгінальных фільмах Джэксана (2001-2003 гг.) і трылогіі «Хобіт» (2012-2014 гг.), таму яго вяртанне да гэтай ролі было б вялікім поспехам для Сёркіса.

Нядаўна акцёр страціў раўнавагу на сцэне і атрымаў пералом запясця. Мак-Келен сцвярджае, што ўжо цалкам фізічна аднавіўся пасля гэтага выпадку, аднак, вырашыў узяць адпачынак да канца года. Існуе вялікая імавернасць, што канец ягонага адпачынку супадзе з пачаткам працы над новым «Валадаром Пярсцёнкаў».

Наконт сваіх творчых планаў Мак-Келен запэўніў, што не збіраецца кідаць акцёрскую кар'еру і будзе працаваць «пакуль працуюць ногі, лёгкія і розум».

Каментары4

  • Марк
    03.09.2024
    Марк Тавэрна, бо там не было Гэндальфа?
  • Проста жыхар
    03.09.2024
    Марк Тавэрна, свіст вашай флягі можна прыняць за сірэну папярэджання аб надзвычайнай сітуацыі.
  • Арчы
    03.09.2024
    Проста жыхар, тлумачальную брыгаду, пліз
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе4

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы2

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць