Свет1717

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове

Пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч даў інтэрв'ю каналу RTVI, дзе распавёў, якім Мінск бачыць свой удзел у мірным працэсе па Украіне, што прапаноўвае Лукашэнка і з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся некаторыя беларускія дыпламаты ў Швейцарыі з-за санкцый. Пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч даў інтэрв'ю каналу RTVI, дзе распавёў, якім Мінск бачыць свой удзел у мірным працэсе па Украіне, што прапаноўвае Лукашэнка і з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся некаторыя беларускія дыпламаты ў Швейцарыі з-за санкцый. 

Пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч. Фота: RTVI

Беларусь можа прыняць удзел у другім міжнародным саміце па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, толькі калі там будзе ўдзельнічаць Расія. Пра гэта беларускі пасол у Швейцарыі Аляксандр Ганевіч паведаміў у інтэрв'ю каналу RTVI.

Беларусь пакуль ніхто афіцыйна не запрашаў на другі мірны саміт па Украіне. Украінскія ўлады дапускалі ўдзел у ім толькі Расіі.

«Я ўпэўнены, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у такім саміце ў выпадку ўдзелу ў ім Расійскай Федэрацыі. Толькі мы і Расія разумеем, што адбываецца ва Украіне, таму што мы ўсе — славянскія народы. Любыя спробы ўрэгуляваць пытанні еўрапейскай або еўразійскай бяспекі без удзелу Расіі і Беларусі абсалютна бесперспектыўныя», — заявіў Ганевіч.

На ягоную думку, мірнага плана па Украіне ў поўным аб'ёме няма ні ў каго, а ў пачатку вайны «толькі ў Лукашэнкі атрымалася пасадзіць удзельнікаў канфлікту за стол перамоваў на беларускай тэрыторыі». 

«Тры раўнды гэтых перамоваў былі праведзеныя. Больш за тое, яны мелі поспех і эфект. Потым, на жаль, нашы ўкраінскія партнёры пад ціскам Захаду сышлі ад гэтага і перанеслі ўсё ў Турцыю. На гэтым, на жаль, усё і скончылася.

Прэзідэнт наш Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прапаноўваў беларускія войскі, пагранічныя войскі, паставіць як буферную зону ў Данецкай вобласці паміж украінскімі і расійскімі сіламі. Украінскі бок адмовіўся, а калі б не адмовіўся, то невядома, дзе б мы былі цяпер з гэтым канфліктам. Мы дагэтуль прапаноўваем свае магчымасці і намаганні для таго, каб гэты канфлікт скончыўся», — падзяліўся Ганевіч.

Апроч тэмы Украіны, беларускі пасол паскардзіўся на абмежаванні ў адносінах да некаторых грамадзян Беларусі ў Швейцарыі з боку мясцовых банкаў з-за заходніх санкцый.

«Гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі закрыцця швейцарскіх рахункаў грамадзян Беларусі і Расіі, якія былі датычныя да дзейнасці нашых ганаровых консульстваў у Люцэрне і Фрыбургу. Гэты не ініцыятыва мясцовых уладаў, а ўнутраная палітыка банкаў, якая залежыць ад другасных санкцый ЗША. Мы разам з Расіяй спрабуем з гэтым змагацца.

Ну а наконт нейкай дыскрымінацыі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце ніякіх даных у мяне няма», — адзначыў Ганевіч.

Каментары17

  • Друзья, бывшие
    17.09.2024
    Дормидонтович, как же ты упал в наших глазах. Был нормальный человек....
  • Хвост
    17.09.2024
    Падхвостніца хоча быць разам са свіннёй.
  • Ёсік
    17.09.2024
    А раскажы, што там адбываецца, ва Украіне, калі ты лічыш сябе славянінам. Толькі адзін момант - расейцы не славяне. Яшчэ адзін ляпіплет (з французскага слэнгу - балабол).
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў12

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх крамах з'явілася маладая бульба. Адкуль і па колькі?5

«Беллегпрам» зацвердзіў узоры школьнай формы на новы навучальны год ФОТЫ5

Мужчына паказаў у інтэрнэце школьны абед. Грамадскасць абурылася12

У Мачулішчах абарвалася будаўнічая люлька, ёсць ахвяры

«Людзі ад нас адвярнуліся». Жонка ўладальніка пашпарта прыкрыцця Івана Мішчука пракаментавала скандал з ім5

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску35

Еўрасаюз хоча ўвесці поўную забарону на закупку прадуктаў з расійскай нафты6

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

«Раз'язджаліся проста па тратуарах». Каля новага стадыёна пасля матча адбыўся калапс3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў12

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць