Трое чалавек памерлі.

Следчы камітэт раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы па абвінавачванні «шэрых рыэлтараў» з Баранавічаў.
У кастрычніку 2022 года 47-гадовы мужчына распрацаваў план падману з дапамогай 31-гадовага знаёмага.
Мужчына шукаў адзінокіх старых, якія знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы і вялі асацыяльны лад жыцця. Ён уціраўся да іх у давер, прапаноўваў дапамагчы ў пагашэнні запазычанасці па камуналцы і продажы кватэры.
Свайму змоўшчыку зламыснік даручыў тэхнічную частку: суправаджэнне падчас перамоваў, публікацыю аб'яў аб продажы кватэр у інтэрнэце, падвоз пацярпелых у натарыяльныя канторы, афармленне здзелак куплі-продажу.
Усяго ашуканцы падманулі 11 чалавек і прысвоілі чужыя кватэры на агульную суму больш за 470 тысяч рублёў. Былых уладальнікаў жылля яны перасялілі ў старыя дамы без каналізацыі, ацяплення і электрычнасці. Трое пацярпелых, жывучы ў такіх нечалавечых умовах, у выніку памерлі.
Падчас следства арганізатар злачыннай схемы віну не прызнаў. Нібыта ён нікога не падманваў і ўсе свае абавязацельствы выканаў. Яго саўдзельнік прызнаў віну часткова, сцвярджаючы, што атрымліваў невялікія грошы не ад продажу кватэр, а нібыта за прывядзенне жылля ў парадак і аказанне тэхнічных паслуг.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары